Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » САЛАНЕВІЧ Іван Лук’янавіч 

САЛАНЕВІЧ Іван Лук’янавіч

[1(13).11.1891, с. Руднікі Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. — 24.4.1953, Буэнас-Айрэс, Аргенціна], пісьменнік, публіцыст, выдавец, філосаф, гісторык, грамадскі дзеяч. Сын Л.Саланевіча. У 1916 скончыў Петраградскі ун-т. Пачаў кар’еру журналіста ў газ. «Гродненские губернские ведомости». У 1909—12 працаваў у газ. «Белорусская жизнь» (з 1911 — «Северо-Западная жизнь»), заснаванай яго бацькам. З 1912 супрацоўнік пецярбургскай газ. «Новое время». Віцэ-чэмпіён Расіі па гіравым спорце 1914, удзельнік спаборніцтваў па футболе, боксе, барацьбе. Публікаваўся ў спартыўнай прэсе. У 1908—10 у Гродне і Віцебску арганізаваў спартыўныя таварыствы «Сокал». Не прыняў Кастрычніцкую рэвалюцыю. Выехаў у Адэсу. З 1926 у Маскве. Працаваў у прафсаюзах, супрацоўнічаў з газ. «Известия», апублікаваў некалькі брашур аб спорце. У 1933 спрабаваў уцячы з СССР. Арыштаваны і накіраваны на будаўніцтва Беламорканала. У жн. 1934 разам з сынам уцёк з лагера, прабраўся ў Фінляндыю. Жыў у Балгарыі. Напісаў кнігу ўспамінаў «Россия в концлагере» (апублікавана ў 1936). З 1936 выдаваў у Сафіі газ. «Голос труда», перайменаваную ў «Голос России». Газета распаўсюджвалася ў 52 краінах свету і стала ідэалагічным цэнтрам расійскай правай эміграцыі. Пасля закрыцця ў 1938 газеты балгарскімі ўладамі пераехаў у Германію. Выступіў супраць планаў Германіі пачаць вайну з СССР, за што быў арыштаваны і сасланы пад нагляд гестапа ў мяст. Апельбек пад Гамбургам. З 1948 жыў у Аргенціне. У Буэнас-Айрэсе заснаваў газ. «Наша страна». Галоўны твор С. — філасофска-паліталагічная праца «Народная манархія».

Тв.: Белая империя. Буэнос-Айрес,1952; М., 1997; Народная монархия. Буэнос-Айрес, 1955, 1973; М., 1991; Мн., 1998.

Літ.: Дьяков И. Дело, которое больше нас // Наш современник. 1991, № 11; Черепица В.Н. Преодоление времени. Мн., 1996; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".