Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » САКОЛ Пятро 

САКОЛ Пятро

[сапр.: Масальскі Пётр Аляксандравіч; іншыя псеўданімы: Пятрусь; Пётра Сакол; 1(14).7.1905, мяст. Пасінь Люцынскага пав. Віцебскай губ., цяпер в. Пасіене Лудзенскага р-на, Латвія — 6.7.1985, Рыга], паэт, перакладчык. Пасля сканчэння Себежскага вучылішча ў 1922—23 вучыўся ў Лудзенскай (Люцынскай) беларускай гімназіі. У 1923 пераехаў у Рыгу. Працаваў на часовых работах. Пачаў друкаваць вершы ў 1923. Быў карэктарам у газ. «Голас беларуса». У 1925—26 вучыўся на Беларускіх 2-гадовых настаўніцкіх курсах. У 1927 атрымаў месца настаўніка-практыканта ў Дзвінскай (Даўгаўпілс) беларускай гімназіі. Быў членам Партыі незалежных сацыялістаў і Латгальскага рабочага прафсаюза. З-за сваіх паліт. поглядаў у 1928 быў арыштаваны латышскімі ўладамі. Потым жыў пад наглядам паліцыі; пазбаўлены права выкладаць. У 1929 выдаў адзіны паэтычны зборнік. З 1929 да 1936 атрымліваў толькі часовую работу ў Ліепаі і Рызе (быў таксама карэктарам-перакладчыкам час. «Беларуская школа ў Латвіі»). Перакладаў рускую, украінскую паэзію, творы Я.Райніса. У 1935 спрабаваў апублікаваць зборнік перакладаў латышскіх дайнаў (народных песень). З 1936 працаваў бухгалтарам на фанернай фабрыцы. З 1942 карэктар-перакладчык у час. «Новы шлях» (Рыга). Складаў картатэку бел.-латышскага слоўніка. Арыштаваны савецкімі ўладамі ў 1945; асуджаны і адпраўлены на «фільтрацыю» ў Хабараўскі край, потым у Ніжне-Амурскі папраўча-працоўны лагер МУС. Вярнуўся ў Рыгу ў сак. 1947. Працаваў рабочым.

Тв.: На світанні: Вершы. Рыга, 1929; Дайны: Латышскія народныя песні / З латышскай. Мн., 1987.

Літ.: Ліс А. Два перакладчыкі з Латвіі // Далягляды. Мн., 1979; Панізнік С. Вяртанне голасу // Дайны. Мн., 1987; Кекелева Т. Беларускі пясьняр з-пад Люцына // Спадчына. 2000, № 1; БП, т. 5; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".