Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » САК Аляксандр Мікалаевіч 

САК Аляксандр Мікалаевіч

[14.8.1890, в. Сегда, Навагрудчына — 26.8.1937 ?, Мінск, НКВД], рыма-каталіцкі святар, паэт. Першы муж пісьменніцы Я.Бяганскай. Скончыў Пінскую гімназію. Вучыўся ў Пецярбургу ў Інстытуце лясной гаспадаркі. У 1913 пасля трэцяга курса спыніў вучобу і паступіў у Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю ў Санкт-Пецярбургу, якую скончыў у 1917. Пасвечаны ў святары ў 1917. Душпастырскую дзейнасць распачаў у Магілёўскай губ. (мясцовасці Фашчоўка, Мікуліна-Руднянская ў Аршанскім пав.). Удзельнік з’езда бел. каталіцкіх святароў у Мінску (24—25.5.1917). З 19.12.1918 жыў у мяст. Сянно. У 1919—21 пробашч у Свяцілавіцкім касцёле і адміністратар у Шклове. Духоўныя ўлады Магілёўскай архідыяцэзіі ў 1922 і 1924 мелі намер накіраваць С. для службы ў Петраград, але ён папрасіў пакінуць яго ў Беларусі. З вясны 1924 жыў у Мінску, дзе часта гасцяваў у Янкі Купалы. Да гэтага перыяду адносяцца многія лірычныя вершы, паэмы і вершаваныя драматургічныя творы С. Служыў святаром на Міншчыне і Мазыршчыне, у Койданаве і Хойніках. Шырока выкарыстоўваў бел. мову ў душпастырскай дзейнасці. Пераследаваўся савецкімі ўладамі. 17.12.1929 змушаны быў публічна адмовіцца ад святарскага сану. Працаваў стыльрэдактарам у Белдзяржвыдавецтве. Арыштаваны ДПУ БССР 24.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Асуджаны на 5 гадоў ППЛ. Накіраваны на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала, дзе знаходзіўся да 1934. Зноў арыштаваны 25.8.1937. Расстраляны.

Літ.: Dzwonkowski R. Losy duchowieсstwa katolickiego w ZSSR, 1917—1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Гарбінскі БРД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".