Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » САВІЧ Францішак Андрэевіч 

САВІЧ Францішак Андрэевіч

[каля 1815, в. Вяляцічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. — каля 1845, мяст. Янушпаль Жытомірскага пав. Валынскай губ., цяпер Іванопаль Жытомірскай вобл., Украіна], паэт, публіцыст, удзельнік вызваленчага руху. Пісаў на бел. і польскай мовах. Паходзіў з сям’і уніяцкага святара. У 1833 з пахвальным пасведчаннем скончыў Пінскае павятовае вучылішча і паступіў у Віленскую медыка-хірургічную акадэмію. Разам з іншымі студэнтамі арганізаваў нелегальнае «Дэмакратычнае таварыства», члены якога лічылі сябе прадаўжальнікамі справы філаматаў. Напісаў для таварыства статут пад назвай «Прынцыпы дэмакратызму» і адозву-пракламацыю «Заўвагі аб маральнай вайне народа з дэспатызмам». Гэтым часам датуецца верш «Там блізка Пінска…», напісаны на палескім дыялекце. Усталяваў сувязь «Дэмакратычнага таварыства» з «Садружнасцю польскага народа» Ш.Канарскага. Арыштаваны 1.6.1838. У зняволенні напісаў на польскай мове «Споведзь». 14.2.1839 высланы на Каўказ у салдаты без выслугі. Зрабіў першую спробу ўцячы, але быў злоўлены і адпраўлены на перадавую лінію. 22.4.1841 інсцэніраваў самагубства (пакінуў на беразе р. Церак адпаведную запіску і вопратку). У Балтах (Адэская губ.) захварэў; быў арыштаваны памежнай вартай. Два гады пад чужым імем прасядзеў у турме Тыраспаля. У 1843 адпраўлены санітарам у Чарнігаўскі батальён унутранай варты. Увесну 1844 зноў уцёк. Пад імем доктара Гельгега жыў у мяст. Янушпаль. Падчас эпідэміі халеры, выконваючы медыцынскія абавязкі, захварэў. Перад смерцю паспеў напісаць успаміны, якія разам са «Споведдзю» перадаў паэту А.Грозе. Гэтыя творы пазней апублікаваў Э.Геленіюш (Іваноўскі).

Тв.: Pamiкtnik… // Heleniusz E. Wspomnienia lat minionych. Krakуw, 1876. T. 2; Tam blizko Pinska // Pawіowicz E. Wspomnienia z nad Wilji i Niemna. 3 wyd. Lwуw, 1895; Дзе ж тое шчасце падзелася?.. // Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя: Хрэстаматыя. Мн., 1971.

Літ.: Александровіч С. Старонкі братняй дружбы. Мн., 1960; Смірноў А. Франц Савіч: З гісторыі беларуска-польскіх рэвалюцыйных сувязей 30—40-х гадоў ХІХ стагоддзя. Мн., 1961; Јowicki M. Duch Akademii Wilenskiej. Wilno, 1925; БП, т. 5; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".