Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » САБАЛЕНКА Раман Карпавіч 

САБАЛЕНКА Раман Карпавіч

[псеўданімы: Раман Заравы; Ромусь Заравы; крыптанімы: Р.С.; С.Р.; 2(15).10.1907, в. Сабалі Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Брагінскі р-н Гомельскай вобл. — 13.5.1975, Мінск], празаік, паэт, публіцыст. Першы верш апублікаваў у 1927 у газ. «Звязда». Пісаў нататкі ў гомельскую сялянскую газ. «Новая деревня». У 1929 скончыў Гомельскі педтэхнікум. У 1929—31 служыў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў стыльрэдактарам у газ. «Палеская праўда». У 1933—35 вучыўся на вячэрнім аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Арыштаваны ў снеж. 1933, але справу закрылі. Другі раз арыштаваны 28.9.1937, але С. зноў быў выпушчаны. Член СП Беларусі з 1939. З пачаткам вайны мабілізаваны ў армію, ваяваў на Калінінскім фронце; нам. камандзіра роты. Зноў арыштаваны і 13.7.1942 прыгавораны ваенным трыбуналам 39-й арміі да 10 гадоў пазбаўлення волі. Але 31.7.1942 прысуд быў адменены з-за адсутнасці складу злачынства. Накіраваны ў армію, ваяваў на 2-м Прыбалтыйскім фронце. У 1945—53 працаваў загадчыкам аддзела культуры, нам. галоўнага рэдактара баранавіцкай абл. газ. «Чырвоная звязда». З 1953 у Мінску. Супрацоўнічаў у рэдакцыях газ. «Калгасная праўда», час. «Маладосць». У 1957—66 нам. галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Атрымліваў дзяржаўныя ўзнагароды. Пахаваны на могілках у Заслаўі.

Тв.: Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1967—68; Выбр.: Аповесці і апавяданні. Мн., 1977; Творы: У 2 т. Мн., 1983.

Літ.: Карпаў У. Раман Сабаленка: Літаратурны партрэт // Полымя. 1963, № 7; Герцовіч Я. Заўжды ў дарозе // ЛіМ. 1967, 13 кастр.; Шушкевіч С. Лета пісьменніка // Шушкевіч С. Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1978. Т. 2; БП, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".