Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » РЫЎЛІН Езекііль Ісаакавіч 

РЫЎЛІН Езекііль Ісаакавіч

[1.12.1901, Віцебск — 7.5.1978, Алма-Ата], гісторык, публіцыст. У 1923 скончыў Камуністычны ун-т імя Я.Свярдлова ў Маскве, у 1927 Інстытут чырвонай прафесуры. З 1927 дацэнт кафедры гісторыі Захаду БДУ; з 1928 прарэктар БДУ. З 1929 нам. Наркама асветы. Прафесар, акадэмік БелАН (1931). У 1931—33 загадчык сектара навукі і культуры ЦК КП(б)Б, дырэктар Інстытута аспірантуры БелАН, выкладчык Камуністычнага ун-та Беларусі. Даследаваў гісторыю нямецкай сацыял-дэмакратыі. Далучыўся да трацкісцкай апазіцыі. Арыштаваны 6.3.1933. Пастановай Асобай нарады ад 9.7.1933 прыгавораны да 3 гадоў турмы. Гэты прыгавор у 1933 быў заменены высылкай на 3 гады ў Казахстан. У 1933—57 выкладаў у Кзыл-Ардынскім настаўніцкім інстытуце. З 1958 загадчык кафедры методыкі выкладання рускай мовы і літаратуры, у 1963—71 выкладчык Казахскага педінстытута (Алма-Ата). Аўтар падручніка і артыкулаў па методыцы выкладання рускай мовы ў казахскіх школах. Рэабілітаваны 9.5.1956.

Тв.: История германской социал-демократии. Мн., 1928; Аграрная дискуссия в германской социал-демократии. Мн., 1929.

Лiт.: Возвращенные имена; БЭ, т. 13.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".