Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » РУСАК Васіль Максімавіч 

РУСАК Васіль Максімавіч

[22.3(4.4).1896, в. Ячава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — пасля 1946, ГУЛАГ], грамадскі і паліт. дзеяч, фалькларыст, выдавец, прадпрымальнік. У 1-ю сусветную вайну ў чыне прапаршчыка ваяваў на Паўдн. фронце. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 член БСГ. З 1918 жыў на Случчыне; арыштоўваўся немцамі; у 1919 арыштоўваўся бальшавікамі. У час польскай акупацыі адзін з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага камітэта; актыўны ўдзельнік антыпольскага і антысавецкага рухаў. У ліст. 1920 старшыня з’езда Случчыны, уваходзіў у склад Беларускай рады Случчыны. У час Слуцкага збройнага чыну 1920 камісар 2-га Грозаўскага палка. У 1921 інструктар Беларускай вайсковай камісіі, актыўны ўдзельнік антыпольскага падпольнага і партызанскага руху ў Зах. Беларусі. У маі 1922 перабраўся ў Каўнас. З 1923 жыў у Чэхаславакіі. Адзін з кіраўнікоў Пражскага аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый. У 1928 скончыў Пражскую вышэйшую політэхнічную школу. З 1931 узначальваў Беларускі нацыянальны камітэт у Празе. Удзельнічаў у выданні час. «Іскры Скарыны». У 1934 выдаў зборнік уласных запісаў бел. народных песень. У час 2-й сусветнай вайны член Беларускага нацыянальнага камітэта ў Празе. У чэрв. 1945 арыштаваны савецкай ваеннай контрразведкай «Смерш». У чэрв. 1946 Ваенным трыбуналам БВА асуджаны на 10 гадоў лагераў. Далейшы лёс невядомы.

Літ.: Ляхоўскі У. Слуцкі фронт збройнага змагання за незалежную Беларусь: Новыя крыніцы: Ліст Васіля Русака Кастусю Езавітаву // Спадчына. 1995, № 6; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".