Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » РУКЕВІЧ Міхал Іванавіч 

РУКЕВІЧ Міхал Іванавіч

[12.11.1794, в. Гожна (?), Беласточчына — 30.8(11.9).1841, Іркуцкая губ.], рэвалюцыйны дзеяч, паэт. Пісаў на польскай мове. У 1812—14 ваяваў на баку Напалеона. У 1814 трапіў у палон на тэрыторыі Францыі. Вярнуўся на Радзіму ў 1815. Вучыўся ў Віленскім ун-це (скончыў у 1820). З 1819 член тайнага Саюза сяброў, з сак. 1820 выконваў абавязкі яго прэзідэнта. З 1819 член-карэспандэнт Таварыства філаматаў, з 1820 яго правадзейны член. Адзін з ініцыятараў стварэння ў 1820 Таварыства прамяністых, для якога напісаў «Малітву прамяністых». Выконваў у таварыстве абавязкі надворнага маршалка. Удзельнічаў у стварэнні Таварыства філарэтаў. У 1820 разам з З.Навіцкім стварыў у Беластоцкай гімназіі таварыства «Згодных братоў» (з 1823 «Заране»). Пасля сканчэння ун-та займаўся сельскай гаспадаркай у в. Мількаўшчына Ваўкавыскага пав., з 1823 арандаваў фальварак Завыкі Беластоцкага пав. Па справе філаматаў і філарэтаў арыштаваны ў кастр. 1823, знаходзіўся пад арыштам да студз. 1824 (вызвалены з-за недастатковасці доказаў). У 1825 ініцыятар стварэння арганізацыі «Ваенныя сябры» і галоўны натхняльнік выступлення ў 1825 Літоўскага піянернага батальёна. Арыштаваны 15.1.1826. Ваенным судом у Беластоку прыгавораны да смяротнага пакарання. Паводле царскай канфірмацыі 15.4.1827 пазбаўлены шляхецтва і высланы на 10 гадоў катаржных работ з далейшым пасяленнем у Сібіры. Знаходзіўся ў зняволенні ў Чыце (1828—30) і на Пятроўскім заводзе ў Забайкаллі (1830—33). Датэрмінова пераведзены на пасяленне ў в. Коркіна Іркуцкай губ., дзе і памёр.

Тв.: Бел. пер.: Філаматы і філарэты: Зборнік. Мн., 1998.

Літ.: Букчин С. К мечам рванулись наши руки. 2-е изд. Мн., 1985; Швед В. Беларускія старонкі гісторыі дзекабрыстаў. Мн., 1998; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".