Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » РОДЗЕВІЧ Чэслаў Іванавіч 

РОДЗЕВІЧ Чэслаў Іванавіч

[20.3.1889, фальварак Кур’янаўшчына Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — сак. 1942, Саратаў, НКВД], грамадскі і культурны дзеяч, публіцыст. Брат Л.Родзевіча. У 1908 скончыў Віленскую сярэднюю хіміка-тэхналагічную школу. Выступаў як акцёр у Першай беларускай трупе Ігната Буйніцкага. Жыў у Петраградзе. Адзін з заснавальнікаў Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны, Таварыства беларускага народнага штукарства. У 1918 скончыў Новачаркаскі політэхнічны інстытут. У 1918 супрацоўнік Беларускага нацыянальнага камісарыята. Пераехаў у Мінск. У канцы 1918–—19 акцёр Беларускага савецкага тэатра; у 1919—20 выкладчык Мінскага педінстытута. У час польскай акупацыі загадчык аддзела асветы Мінскага магістрата. У 1920-я г. ўдзельнічаў у рабоце Навукова-тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасвеце БССР. З 1922 у Інбелкульце, з 1925 навуковы сакратар сельскагаспадарчай секцыі. Арыштаваны 18.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ ад 10.4.1931 паводле арт. 58 п. 4, 7, 10, 11 КК РСФСР высланы на 5 гадоў у Саратаў. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 15.11.1957.

Літ.: Скалабан В. Паплечнікі // Мастацтва Беларусі. 1983, № 11; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".