Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » РОДЗЕВІЧ Леапольд Іванавіч 

РОДЗЕВІЧ Леапольд Іванавіч

[псеўданімы: Анатоль; Антон; Антось; Васіль; Грымот; М.Грымот; Мікула Грымот; Лявон Жыцень; Антось Замежны; Саўка Змагар; Ігнат; Васіль Касагар; Абарыген Крайскі; Крыкун; Лявон; Лукаш Нехлямяжы; Антось Сталевіч; Сучасны; Юргілевіч; крыптанімы: Л.; Л. Р.; Л. Родз-іч; Р. Л.; Р. Ю.; Ю.; Ю. Р.; Юрг.; Р. Юрг.; Eler; 12.6.1895, фальварак Кур’янаўшчына Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — пасля 1938 ?, Саратаў ?, НКВД], празаік, публіцыст, паэт, драматург. Паходзіў з шляхецкага роду, які да пачатку ХХ ст. асяляніўся. Брат Ч.Родзевіча. У 1909 скончыў гарадское вучылішча ў Вілейцы. Пад уплывам «Нашай нівы» пачаў пісаць па-беларуску. Публікаваўся з 1912. У 1914 пераехаў у Вільню. Перад наступленнем нямецкіх войскаў у 1915 пакінуў горад. З 1919 жыў у Мінску, у 1921 зноў вярнуўся ў Вільню. У 1921 працаваў у рэдакцыі газ. «Беларускія ведамасці», потым — у «Беларускім звоне». У 1922—23 рэдагаваў газ. «Наша будучыня», з 1922 газ. «Беларускі звон». Кіраваў Беларускай драматычнай майстроўняй. Вадэвілі і п’есы Р. карысталіся папулярнасцю, ставіліся ў 1920—30 г. прафесійнымі і самадзейнымі тэатрамі. У 1922 увайшоў у Беларускую рэвалюцыйную арганізацыю (БРА), быў членам яе ЦК, супрацоўнічаў з яе газ. «Вольны сцяг» (1923). Адзін з ініцыятараў уступлення ў 1923 БРА ў КПЗБ. Арыштоўваўся ў 1923. У 1924 сакратар Гродзенскага падпольнага акружкама КПЗБ. З-за пераследу ўладаў увосень 1925 перабраўся ў Мінск. У 1925—34 рэдактар газ. «Чырвоны сцяг» і час. «Бальшавік». Быў рэдактарам «Бюлетэня ЦК КПЗБ». Працаваў у Камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі пры БелАН. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1933. Адпраўлены ў Саратаў, дзе працаваў у лясніцтве. Паўторна арыштаваны ў 1938. Дакладная дата гібелі невядомая. Рэабілітаваны ў 1956. Многія творы Р., асабліва «Збянтэжаны Саўка», цяпер з поспехам ставяцца тэатральнымі калектывамі Беларусі.

Тв.: Пакрыўджаныя: Драма. Мн., 1921; Сцэнічныя творы. Вільня, 1921; Беларусь: (Вершы). Вільня, 1922; Досвіткі: (Драматычныя сцэнкі). Вільня, 1922; Сцэнічныя творы. Вільня, 1925; На паняволеных гонях: Вершы. Кракаў, 1928 (падпольнае выданне); Рэвалюцыйным шляхам: Апавяданні з жыцця Заходняй Беларусі. Мн., 1928; Вогнішча барацьбы: Апавяданні з жыцця Заходняй Беларусі. Мн., 1930; Sceniиnyja twory. Wilnia, 1933; Збянтэжаны Саўка: Жарт. Мн., 1964.

Літ.: Хаўратовіч І. Ён заслужыў добры ўспамін аб сабе // Полымя. 1965, № 9; Калеснік У. З лістоў Леапольда Родзевіча да Уладзіміра Жылкі // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Вып. 2. Мн., 1974; Bergman A. Leopold Rodziewicz // Bergman A. Sprawy biaіoruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1984; Ліс А. Паміж літаратурай і палітыкай: драма аднаго рамантыка // Спадчына. 1997, № 3; Саламевіч Я. У суровыя гады змагання: Да 90-годдзя з дня нараджэння драматурга Л.І.Родзевіча // Звязда. 1995, 12 чэрв.; БП, т. 5; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".