Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » РАК-МІХАЙЛОЎСКІ Сымон Аляксандравіч 

РАК-МІХАЙЛОЎСКІ Сымон Аляксандравіч

[псеўданімы: Баўтручонак; Беларус; Бутрым Каляда; Сымон Міхалкаў; Сымон Рак; крыптанімы: С.Р.; Р.-М.; Сымон Р.; Сымон Р-к; 2(14).4.1885, в. Максімаўка Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 27.11.1938, Мінск, НКВД], грамадска-паліт. дзеяч, публіцыст, перакладчык, паэт, педагог. У 1900—04 вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі; потым настаўнічаў на Маладзечаншчыне. У час рэвалюцыі 1905—07 за распаўсюджанне сацыял-дэмакратычнай літаратуры зняволены на 3 месяцы ў Вілейцы, потым вымушаны з’ехаць у Крым. У 1912 у Феадосіі скончыў педінстытут. Вярнуўся на Радзіму. Арганізоўваў бел. школы. Стаў членам БСГ. У 1914 мабілізаваны ў армію; ваяваў на Румынскім фронце. Пачаў публікавацца ў 1915 (артыкул «З думак у паходзе» ў «Нашай ніве»). Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 у Мінску. Узначаліў Цэнтральную вайсковую раду. З 1918 член Рады БНР. У 1918—20 жыў у Гродне, працаваў у бел. гімназіі. Рэгулярнай публіцыстычнай творчасцю стаў займацца з 1919. У 1920—22 дырэктар Беларускай настаўніцкай семінарыі ў Барунах. Адначасова, з восені 1920, настаўнік Віленскай беларускай гімназіі. У 1922 абраны дэпутатам польскага сейма. З 1923 член Цэнтральнай школьнай рады (з 1926 — Галоўнай управы) ТБШ. З 1925 нам. старшыні ЦК БСРГ. З 1926 член КПЗБ. Рэдактар «Бюлетэня пасольскага клуба БСРГ»; член Беларускага выдавецкага таварыства ў Вільні. Арыштаваны польскімі ўладамі па справе БСРГ 15.1.1927; Віленскім акруговым судом 22.5.1928 на «працэсе 56-і» асуджаны на 12 гадоў турмы. Паводле рашэння апеляцыйнага суда вызвалены ў 1930. Увайшоў у склад камітэта «Змаганне». З-за пагрозы новага арышту ў кастр. 1930 перабраўся ў Мінск. З лют. 1931 працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея. У 1931—32 быў членам ЦВК БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 16.8.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 рашэннем судовай калегіі АДПУ СССР прыгавораны да расстрэлу; прысуд заменены на 10 гадоў лагераў. Адпраўлены на Салаўкі. 5.9.1937 этапаваны ў Мінск; 14.11.1938 «асобай тройкай» НКВД БССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 16.8.1956. У Маладзечне яго імем названа вуліца.

Тв.: Гутарка аб беларускай мове. Мн., 1919; Страшны вораг: Кніжка пра гарэлку. Вільня, 1924; Прамовы дэпутатаў Беларускага пасольскага клюбу ў Польскім Сойме. Паводле соймавых стэнаграм. Вільня, 1924; Прамовы дэпутатаў соймавага клюбу Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Вільня, 1926.

Літ.: Бобер М., Ватковіч Г. У памяць аб С.А.Рак-Міхайлоўскім // ПГКБ. 1984, № 3; Bergman A. Szymon Rak-Michajіowski // Bergman A. Sprawy biaіoruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1984; Яновіч С. Моцны чалавек грамады // Ніва (Беласток). 1985, 14 крас.; Адамушка У. Сацыял-дэмакрат Сымон Рак-Міхайлоўскі // Сыны і пасынкі Беларусі. Мн., 1996; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".