Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » РАКІТА Сяргей 

РАКІТА Сяргей

[сапр.: Законнікаў Сяргей Васілевіч; іншы псеўданім: С.Асот; крыптанім: Р.С.; 15.10.1909, в. Ліцвінава Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. — 23.3.1942, ст. Сухабязводнае Горкаўскай вобл., ГУЛАГ], паэт. У 1925 скончыў сярэднюю школу. Быў камсамольскім актывістам; з 1927 член Аршанскага акруговага камітэта ЛКСМБ. У 1928 ягоныя першыя вершы з’явіліся ў «Аршанскім маладняку»; тады ж стаў выступаць з нарысамі (газ. «Савецкая Беларусь»). У 1929 накіраваны на працу ў гомельскую абл. газ. «Палеская праўда». З 1930 адказны сакратар Гомельскай філіі БелАПП. Выдаў у Гомелі 2 кніжкі паэзіі. У 1932—33 служыў у арміі. Працаваў у Мінску ў рэдакцыях газет, на радыё, у Дзяржвыдавецтве БССР. Адначасова вучыўся ў Мінскім Камуністычным інстытуце журналістыкі. Арыштаваны 19.10.1936; асуджаны на 10 гадоў зняволення ў лагерах. Адпраўлены на лесапавалы ў Горкаўскай вобл. Загінуў у лагеры. Рэабілітаваны ў 1956.

Тв.: Разгон. Кніжка вершаў. Гомель, 1930 (разам з Р.Казаком, В.Палескім); Я агітую за пяцігодку: Вершы. Гомель, 1931.

Літ.: Шушкевіч С. Паэт-агітатар першых пяцігодак // Шушкевіч С. Выбр. тв.: У 2 т. Мн., 1978. Т. 2; Паўлюкоўскі І. Вітаў пяцігодак будні // ЛіМ. 1979, 26 кастр.; БП, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".