Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » РАГУЛЯ Васіль Цімафеевіч 

РАГУЛЯ Васіль Цімафеевіч

[16(28).7.1879, в. Ачукевічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 16.6.1955, Нью-Йорк, ЗША], паліт. і грамадскі дзеяч, публіцыст. У 1900 скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут. Настаўнічаў у Мінскім пав., у Смаргоні і ў Мінску. Арыштаваны ў 1906 за ўдзел у рэвалюцыйных падзеях. Падчас 1-й сусветнай вайны ваяваў на Зах. фронце. У 1917 уступіў у Расійскую дэмакратычную партыю. Удзельнік 1-га Усебеларускага кангрэса 1917 у Мінску. У 1918 выкладаў у навучальных установах Мінска. У час польскай акупацыі ўваходзіў у Расійскую аб’яднаную радыкальна-дэмакратычную групу. З лета 1920 у Чырвонай Арміі; у крас. 1921 пакінуў яе і вярнуўся ў родную вёску. У 1922 абраны дэпутатам польскага сейма, увайшоў у Беларускі пасольскі клуб. Адзін з ініцыятараў стварэння і кіраўнікоў Беларускага сялянскага саюза. У снеж. 1925 быў членам ініцыятыўнай групы па стварэнні Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1928 абраны сенатарам, але хутка пазбаўлены парламенцкага імунітэту і зняволены на 2 гады. Пасля вызвалення вярнуўся ў родную вёску. З вер. 1939 настаўнічаў у мясцовай школе. Арыштаваны 20.6.1941. З пачаткам вайны збег з-пад арышту. Быў прызначаны бургамістрам Дзятлаўскага р-на. З 1944 у Германіі. У 1950 пераехаў у ЗША. Аўтар успамінаў.

Тв.: Прамовы паслоў Беларускага пасольскага клюбу. Вільня, 1926; Успаміны. Нью Ёрк, 1957.

Літ.: ЭГБ, т. 6—1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".