Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » РАГІНСКІ Раман 

РАГІНСКІ Раман

[Rogiсski Roman; 29.2.1840 — 15.2.1915], адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64, мемуарыст. У 1861 скончыў Варшаўскую рэальную гімназію. Удзельнічаў у маніфестацыях у Варшаве. З-за пагрозы арышту эміграваў у Францыю. Вучыўся ў вайсковай школе ў Генуі. Вярнуўся ў Варшаву ў 1862. З пачаткам паўстання прызначаны камісарам Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Падляшскім ваяв. 23.1.1863 зрабіў няўдалую спробу авалодаць Белай (цяпер Бяла-Падляска). 7.2.1863 удзельнічаў у бітве пад Сямяцічамі. Потым накіраваўся ў глыб Беларусі. 13.2.1863 заняў мяст. Пружаны. Яго атрад быў разбіты 25—26.2.1863 каля в. Баркі. 3.3.1863 узяты ў палон у Тураве. 23.8.1863 прыгавораны да смяротнага пакарання, замененага 20 гадамі катаргі, якую адбываў ва Усолі ў Пермскай губ. У 1868 пераведзены на пасяленне, жыў у Верхняўдзінску (цяпер у Забайкальскай вобл.), Віціме, Іркуцку. У 1892 вярнуўся на Радзіму. Аўтар успамінаў пра паўстанне.

Тв.: Kartki z pamiкtnika [1861—1863] // Powstanie styczniowe na Lubelszczyџnie. Pamiкtniki. Londyn, 1966.

Літ.: Pіoski S. Dziaіania Rogiсskiego w powstaniu styczniowym // Przegl№d Historyczno-Wojskowy. 1936; Zeznania i wspomnienia / Wyd. S. Kieniewicz. Warszawa, 1983; PSB, z. 130.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".