Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ПЯРЛОВIЧ Самсон 

ПЯРЛОВIЧ Самсон

[13.8.1923, в. Католышы на Навагрудчыне — 14.12.2001, Навагрудак], паэт, удзельнiк навагрудскага патрыятычнага падполля. У часы нямецкай акупацыi быў прымусова вывезены на работы ў Германію. Пасля вяртання на Бацькаўшчыну супрацоўнiчаў з навагрудскай раённай газетай. У 1947 стаў удзельнiкам антысавецкай бел. падпольнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусi» (СВБ). Быў упаўнаважаным СВБ у Навагрудскiм р-не. Арыштаваны 30.5.1947. Утрымлiваўся ў Баранавiцкай следчай турме «Крывое кола». На працэсе, якi праходзiў 29—31.8.1947 у Баранавiчах, асуджаны ваенным трыбуналам на 10 гадоў зняволення з пазнейшай высылкай. Адбываў пакаранне на лесапавале ў лагеры Усць-Вым (Комi АССР), а з 1949 — у спецлагерах Караганды (на будаўнiцтве шахтаў). Вызвалены 3.1.1956. Высылку павiнен быў адбываць у Сарані Карагандзiнскай вобл., але яна была адменена. У Беларусь вярнуўся восенню 1956 i працаваў на заводзе газавай апаратуры ў Навагрудку. На пенсii з 1980. Не рэабiлiтаваны. Пачаў публікаваць кнігі сваіх вершаў у 1990-х г.

Тв.: Бяссмертнiк. Мн., 1994; Заяц на бярозе. Навагрудак, 1995; Чарадзейны агонь. Навагрудак, 1998.

Літ.: Супрун В. Самсон Пярловіч // Антысавецкія рухі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".