Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ПУШЧА Язэп 

ПУШЧА Язэп

[сапр.: Плашчынскі Іосіф Паўлавіч; іншыя псеўданімы: Л.Кудзер; Язэп Кудзер; Лясун; Пушча; А.Пушча; Л.Трыер; 7(20).5.1902, в. Каралішчавічы Мінскага пав. Мінскай губ., цяпер Мінскі р-н — 14.9.1964, Мінск], паэт, крытык, перакладчык. З 1918 да жн. 1921 вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы. У 1921—22 быў слухачом курсаў беларусазнаўства Наркамасветы БССР. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1922 з публікацыі апавяданняў. У 1923 быў адным з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання «Маладняк», пазней — «Узвышша». На працягу 1925—30 выдаў некалькі паэтычных кніг. У 1925—27 вучыўся на педагагічным ф-це БДУ. Увосень 1927 перавёўся ў Ленінградскі ун-т. На чацвёртым курсе пакінуў вучобу; вярнуўся ў Мінск, працаваў стыльрэдактарам у Белдзяржвыдавецтве. Арыштаваны ДПУ БССР 25.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 прыгавораны да 5 гадоў высылкі. Накіраваны ў Шадрынск на Урале. У 1937—41 жыў у Мурамскім р-не Уладзімірскай вобл., настаўнічаў. У гады вайны на фронце. Пасля зноў у Мурамскім р-не. Рэабілітаваны 30.1.1956. Вярнуўся з сям’ёй у Беларусь у 1958. Член СП Беларусі з 1958. Асобныя творы П. пакладзены на музыку. Да апошніх дзён жыў у Мінску. Пахаваны ў Каралішчавічах.

Тв.: Раніца рыкае. Мн., 1925; Людвіся: Вершы і паэма. Мн., 1968; Зб. тв.: У 2 т. Мн., 1993— 94.

Літ.: Грахоўскі С. Запозненыя сустрэчы: (Успаміны) // Грахоўскі С. Так і было. Мн., 1986; Шушкевіч С. Над труною паэта // Шушкевіч С. Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1978. Т. 2; Ярош М. З кагорты першапраходцаў // Полымя. 1983, № 8; Міхнюк У. Адысея Язэпа Пушчы: [Паказанні рэпрэсаванага пісьменніка] // ЛіМ. 1992, 23 кастр.; Возвращенные имена; БП, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".