Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ПРЫТЫЦКІ Сяргей Восіпавіч 

ПРЫТЫЦКІ Сяргей Восіпавіч

[19.1(1.2).1913, в. Гаркавічы Саколкаўскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 13.6.1971, Мінск], дзяржаўны і паліт. дзеяч, публіцыст, мемуарыст. З 1931 сакратар Крынкаўскага раённага, потым Гродзенскага акруговага камітэтаў КСМЗБ. Першы раз арыштаваны ў 1933. У 1933—34 член Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ. Кіраваў забастоўкамі лясных рабочых. У 1934—35 вучыўся ў партыйнай школе КПЗБ у Мінску. З 1935 сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ. 7.1.1936 у Віленскім акруговым судзе падчас судовага працэсу над 17 рэвалюцыйнымі дзеячамі страляў у правакатара; пры арышце сам быў цяжка паранены. У чэрв. 1936 прыгавораны да пакарання смерцю. Прысуд выклікаў шматлікія акцыі пратэсту і кампанію салідарнасці ў многіх краінах свету. Смяротны прысуд быў заменены пажыццёвым турэмным зняволеннем. Вызвалены з турмы ў вер. 1939. У 1939—41 нам. старшыні Беластоцкага аблвыканкама. У чэрв.—жн. 1941 удзельнічаў у стварэнні абарончых збудаванняў вакол Магілёва, у фарміраванні народнага апалчэння ў Гомелі. Са жн. 1941 на фронце. У 1942—44 другі сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1949—52 і ў 1953—62 першы сакратар Гродзенскага, Баранавіцкага, Маладзечанскага, Мінскага абкамаў КПБ. У 1962—68 сакратар ЦК КПБ, нам. старшыні Савета Міністраў БССР. З 1968 старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Пахаваны на Усх. могілках. Імем П. названы вуліцы ў Мінску, Гродне, Баранавічах, Маладзечне. Факты з падпольнай дзейнасці П. ў Зах. Беларусі паслужылі дакументальнай асновай для стварэння кінастужкі «Чырвонае лісце».

Тв.: У імя шчасця працоўнага народа // У суровыя гады падполля. Мн., 1958; Партызанскі рух на Гродзеншчыне // Партызанская барацьба беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мн., 1959; Верные помощники партии. М., 1962; Дружба, скрепленная кровью // Коммунист Белоруссии. 1964, № 7; Этого требует жизнь. Мн., 1966; По заданию партии // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973; Жизнь, отданная народу: Статьи и речи С.О.Притыцкого, документы и воспоминания о нем. Мн., 1978; Три выстрела в суде // Беларуская думка. 1998, № 10.

Літ.: С.О.Притыцкий: Фотоальбом. Мн., 1976; Чагіна Л. Жыццё, аддадзенае народу. Мн., 1987.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".