Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ПРУДНІКАЎ Павел Іванавіч 

ПРУДНІКАЎ Павел Іванавіч

[псеўданімы: П.Буравей; Паўлюк Буравей; 1(14).7.1911, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 16.3.2000, Мінск], паэт, празаік. Стрыечны брат А.Пруднікава. У школьныя гады быў юнкарам газ. «Піянер Беларусі», «Чырвоная змена», «Беларуская вёска», «Комсомольская правда», «Крестьянская газета», «Беднота», «Ленинские искры». У 1930 пасля сканчэння школы паехаў у Данбас; працаваў шахцёрам. Вярнуўся ў Беларусь. Быў рабочым; потым у рэдакцыях газ. «Беларуская вёска», «Савецкая Беларусь», карэктарам у друкарнях, рэпарцёрам у БелТА. Пасля супрацоўнік рэдакцыі клімавіцкай раённай газеты «Камунар». У 1932 выйшла першая кніга ягоных вершаў «Песні грузчыкаў» (з Я.Субачам). У вер. 1932 — студэнт Ленінградскага інстытута замежных моў; з 1933 студэнт Ленінградскага педінстытута. Пасля яго сканчэння ў 1937 стаў аспірантам Інстытута славяназнаўства АН СССР. Арыштаваны 11.8.1937. Этапаваны ў Бурацкую АССР, затым у Іркуцк, Омскую вобл., Краснаярскі край. У канцлагерах і ссылках знаходзіўся да 1945. З 1946 настаўнічаў у розных школах Смаленскай вобл. З 1952 выкладчык мовы, літаратуры і гісторыі Слабадской СШ Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Зноў пачаў друкавацца ў 1959. У 1968—71 старшы рэдактар час. «Служба быту Беларусі». Член СП Беларусі з 1971. Значнае месца ў творчасці П. заняла тэма сталінскіх рэпрэсій: паэма «Таймыр» напісана ў 1975—87, аповесці «Яжовыя рукавіцы» (1989), «Пекла» (1991); дарожны нарыс «Па знаёмых пякучых сцежках», напісаны пасля наведвання мясцін зняволення ў ваколіцах Улан-Удэ. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1992).

Тв.: Мая магістраль; Выбр.: Вершы, успаміны. Мн., 1981; Крыніцы: Выбр.: Вершы і паэмы. Мн., 1991; Далёкае, але не забытае: Успаміны. Мн., 1988; За калючым дротам: Аповесці. Мн., 1993.

Літ.: Кобрын У. Не стукайся, старасць, у дзверы // Мінская праўда. 1981, 15 ліп.; Снегін В. «Нягучная песня мая…» // Чырвоная змена. 1981, 14 ліп.; Старавыбарны П. Голас сэрца // Настаўніцкая газета. 1971, 7 ліп.; Маракоў Л. Пад страхам усё жыццё // Голас Радзімы. 1999. 29 снеж.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".