Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ПРАКУЛЕВІЧ Уладзімір Міхайлавіч 

ПРАКУЛЕВІЧ Уладзімір Міхайлавіч

[снеж. 1887, в. Красналукі Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. — 20.8.1938, Свярдлоўская вобл., НКВД], паліт. дзеяч, публіцыст, журналіст, юрыст. У 1912 скончыў Маскоўскі ун-т. Падчас вучобы быў сакратаром марксісцкага час. «Возрождение», загадчыкам аддзела хронікі ў газ. «Копейка». З 1912 працаваў у Мінскай казённай палаце, з 1914 у Мінскім акруговым судзе. З пачаткам 1-й сусветнай вайны эвакуіраваўся ў Маскву. Вярнуўся ў Мінск у ліп. 1917. У 1918 абраны старшынёй Слуцкага з’езда міравых суддзяў. У 1919—20 міравы суддзя мяст. Вызна (цяпер Чырвоная Слабада). Адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну 1920. У 1921 выехаў у Вільню. У 1922 у ліку 33 бел. дзеячаў высланы польскімі ўладамі з Вільні; пераехаў у Каўнас. Са жн. 1923 дзяржаўны сакратар урада БНР на чале з А.Цвікевічам, разам з якім пераехаў у Прагу. З мая 1926 жыў у БССР. Працаваў у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР; быў сакратаром бібліяграфічнай камісіі Інбелкульта і БелАН. Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1932 сасланы на 5 гадоў у Перм. Зноў арыштаваны УНКВД па Свярдлоўскай вобл. 9.1.1938 і 10.7.1938 прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 10.6.1988; па другім — 26.4.1989.

Тв.: Слуцкое восстание (ноябрь—декабрь 1920 г.) // Нёман. 1996, № 4.

Літ.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".