Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ПЛУГ Адам 

ПЛУГ Адам

[сапр.: Пяткевіч Антоні; крыптанімы: Р.; А.Р.; R (?); 23.10.1823, в. Замосце Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 2.11.1903, Варшава], празаік, паэт, журналіст. Пісаў на польскай і бел. мовах. Паходзіў з шляхецкага роду гербу «Трубы». Бацька быў арандатарам. У 1841 сям’я пераехала ў в. Жукаў Барок на Стаўбцоўшчыне. У 1835—42 вучыўся ў Слуцкай гімназіі. Працаваў хатнім настаўнікам. У 1845—46 вучыўся на філасофска-літаратурным ф-це Кіеўскага ун-та. Матэрыяльная нястача прымусіла спыніць вучобу. П. зноў заняўся настаўніцкай працай у мяст. Джурыне на Падоллі. Больш увагі стаў надаваць мастацкай творчасці. Дэбютаваў у друку ў 1847. Сябраваў з У.Сыракомлем, у 1856 у Мінску сустракаўся з В.Дуніным-Марцінкевічам. Ажаніўшыся ў 1857 з Людвікай Сержпутоўскай, узяў у арэнду маёнтак Паток каля Вінніцы. У 1859 пераехаў у Жытомір. Заснаваў разам з жонкай мужчынскую гімназію з пансіёнам. Але ў 1861 улады пазбавілі іх права ўтрымліваць асветніцкую ўстанову. У 1862 жонка П. была арыштавана за ўдзел у антыўрадавых маніфестацыях і зняволена ў Оўручы. У 1864—66 П. знаходзіўся пад арыштам у Жытоміры, потым у Кіеве. Вымушаны быў часта мяняць месца жыхарства; займаўся гувернёрскай практыкай. У 1868 аўдавеў. У снеж. 1874 прыняў прапанову выдаўца С.Левенталя і пераехаў у Варшаву; у 1875—79 быў сурэдактарам, у 1879—90 рэдактарам час. «Kіosy». Пасля спынення выхаду часопіса ў 1891—1903 быў галоўным рэдактарам «Wielkiej Encyklopedii Powszechnej Ilustrowanej». Адначасова ў 1894—99 працаваў літаратурным рэдактарам час. «Wкdrowiec»; у 1899—1903 уваходзіў у склад рэдакцыі газ. «Kurjer Warszawski». Быў членам многіх дабрачынных, навуковых і літаратурных таварыстваў. Пахаваны на Павонзкаўскіх могілках. У варшаўскім касцёле св. Крыжа ў 1905 устаноўлены бюст П.

Тв.: Zagon rodzinny: Zbiуr obrazkуw, gawкd, fraszek rymowanych i nierymowanych. T. 1—3. Wilno, 1854; Gіos z Litwy. Miсsk, 1959; Zupeіny zbiуr pism. Serya 1—2. T. 1—6. Їytomierz; Wilno, 1862—1863; Кручаная баба // Варта (Мінск). 1918. 1.

Літ.: Мальдзіс А. Сябра беларускай літаратуры // ЛіМ. 1963, 26 сак.; Яго ж. Адам Плуг // Мальдзіс А.І. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе. Мн., 1969; БП, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".