Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ПЛАТНЕР Ісак 

ПЛАТНЕР Ісак

[Айзік Хаімавіч; псеўданім: Айзік Мазік; 17.11.1895, Саколаў-Падляскі Сядлецкай губ., Польшча — 26.7.1961, Мінск], паэт, празаік, журналіст. Працаваў краўцом. Першыя вершы апублікаваў у яўрэйскай прэсе ў 1918. У тым жа годзе выехаў на заробкі ў ЗША; да 1923 працаваў на швейнай фабрыцы ў Нью-Йорку. У 1927 скончыў там яўрэйскую настаўніцкую семінарыю. У 1927—32 настаўнічаў у школах пры Інтэрнацыянальным рабочым ордэне; працаваў літсупрацоўнікам у газ. «Морген-фрайтаг» (на iдыш). Актыўна публікаваўся ў яўрэйскай перыёдыцы ЗША. У 1930 у Нью-Йорку выйшла яго першая кніга. У 1932 пераехаў у СССР. Публікаваўся ў мінскіх яўрэйскіх выданнях. Да 1937 працаваў літаратурным работнікам у Беларускім радыёкамітэце. Член СП Беларусі з 1934. У 1937—41 — літаратурны рэдактар газ. «Октобэр» (на ідыш). У гады вайны ў эвакуацыі ў Саранску і Яраслаўлі. У ліст. 1944 вярнуўся ў Мінск. Падчас «кампаніі супраць касмапалітаў» 8.6.1949 арыштаваны. У 1950 асуджаны на 25 гадоў лагераў. Рэабілітаваны ў 1956. Вярнуўся ў Мінск. Аўтар вершаў для дзяцей. Перакладаў з англійскай і нямецкай моў. Асобнымі выданнямі выходзілі яго творы ў перакладзе на бел., рускую, польскую і балгарскую мовы. Пахаваны на Усх. могілках.

Тв.: Соль жыцця: Выбр. тв. М., 1976 / Яўр.; Бел. пер.: Сваёй краіне: Вершы. Мн., 1947; Соль жыцця: [Вершы]. Мн., 1957; Палаючае сэрца: Апавяданні. Мн., 1960; Вясёлая іголка. Мн., 1961; Дар сэрца. Мн., 1962; Магазін цацак. Мн., 1963; Хто што робіць. Мн., 1970; Мой агарод. Мн., 1984; Песні пра хлеб. Мн., 1986.

Літ.: Азгур З. Сквозь сердце // Неман. 1986, № 11; Васіленка П. Ісак Платнер // Полымя. 1985, № 11; БП, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".