Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ПІЯТУХОВІЧ Міхайла 

ПІЯТУХОВІЧ Міхайла

[Міхаіл Мікалаевіч; 23.2.1891, в. Алексінічы Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — 20.12.1937, Мінск, НКВД], літаратуразнавец, крытык, педагог. Паходзіў з сям’і вясковага праваслаўнага святара. Вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі. У 1917 скончыў Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут; быў накіраваны ў Петраградскі ун-т для падрыхтоўкі да прафесарскага звання па кафедры рускай мовы і славеснасці. З-за матэрыяльных умоў на пачатку 1920 вымушаны быў пераехаць у Адэсу. З 1921 у БССР. Публікавацца пачаў у 1921. Актыўна выступаў у друку як крытык і даследчык бел. літ. З вер. 1921 з’яўляўся членам навукова-тэрміналагічнай камісіі, з лют. 1922 — навуковым супрацоўнікам, а з 1925 — правадзейным членам Інбелкульта; з 1929 — правадзейны член БелАН. У 1921—26 выкладаў бел. літаратуру ў МБПТ. З лют. 1922 працаваў у БДУ: дацэнт, з кастр. 1926 прафесар. У маі 1926 стаў дэканам педагагічнага ф-та. У пачатку 1930-х г. над П. навісла пагроза рэпрэсій з-за «непралетарскага паходжання». Літаратурна-крытычныя выступленні П. заўсёды мелі апанентаў, аднак у сярэдзіне 1930-х г. палеміка выйшла за межы літаратурнай дыскусіі і прыняла характар грубых паліт. абвінавачванняў. П. вырашыў выехаць з сям’ёй за межы Беларусі. Жыў у Арджанікідзе; працаваў выкладчыкам-славістам у Паўночна-Каўказскім і Паўночна-Асецінскім педагагічных інстытутах. Але 9.1.1937 ён быў арыштаваны і перавезены ў Мінск. 19.12.1937 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 27.12.1957.

Тв.: Францішак Скарына і яго літаратурная дзейнасць. Мн., 1926; Апавяданне «У палескай глушы» як новы этап бел. мастацкай прозы. Мн., 1927; Ля вытокаў лірыкі Янкі Купалы. Мн., 1927; Паэтычнае светаадчуванне ў творчасці Якуба Коласа. Мн., 1927; Звычаі і песні беларускага селяніна ў іх гаспадарчай аснове. Мн., 1928; Лірыка і проза Ц. Гартнага. Мн., 1928; Нарысы гісторыі беларускай літаратуры: Агляд літаратурна-ідэалагічных плыняў XIX і XX ст. Мн., 1928; Рукапісы А. Рыпінскага // Шляхам гадоў. Мн., 1990.

Літ.: Карабан С. Нарысы гісторыі беларускай савецкай крытыкі 20—30 гадоў. Мн., 1971; Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (20—30 гады). Мн., 1975; Киселёв Г. Разыскивается классик… Мн., 1989. С. 356—376; Возвращенные имена; БП, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".