Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ПІГУЛЕЎСКІ Уладзімір Васілевіч 

ПІГУЛЕЎСКІ Уладзімір Васілевіч

[псеўданім: Гуль; 26.2(10.3).1889, Гродна — 17.6.1958, Рыга], празаік, драматург, перакладчык, крытык, педагог. Пісаў на бел., латышскай і рускай мовах. У 1907 скончыў Мінскую мужчынскую класічную гімназію. У 1908 паступіў на гістарычна-філалагічны ф-т Пецярбургскага ун-та, пасля сканчэння якога ў 1912 адбываў вайсковую павіннасць. У гады 1-й сусветнай вайны на фронце, служыў у авіяатрадзе, быў узнагароджаны. У 1918 удзельнічаў у барацьбе за бел. дзяржаўнасць, быў дыпламатычным кур’ерам пры ўрадзе В.Ластоўскага. З 1922 жыў у Даўгапілсе (Дзвінску), выкладаў у бел. гімназіі. У 1924—25 быў дырэктарам Люцынскай беларускай гімназіі. Карыстаўся падтрымкай Я.Райніса. Друкавацца пачаў у 1924. У 1925 у выніку сфабрыкаванага ўладамі Латвіі т.зв. «беларускага працэсу» адхілены ад педагагічнай дзейнасці. Пераехаў у Рыгу; працаваў у кааператыўным банку. На з’ездзе бел. культурна-асветных устаноў у 1926 у Рызе вылучаны на пасаду загадчыка Беларускага аддзела пры Міністэрстве асветы Латвіі; працаваў там у 1926—34. Пасля дзяржаўнага перавароту К.Ульманіса ў 1934 арыштаваны і сасланы ў Ліепайскі лагер (1935). Па вызваленні займаўся журналістыкай. У 1940—41 працаваў інспектарам Міністэрства асветы Латвійскай ССР. У час вайны ў эвакуацыі ў Татарстане. Пасля вайны жыў у Рызе; выкладаў у мараходным вучылішчы, педагагічным інстытуце. Пасля выхаду на пенсію ў 1950 займаўся літаратурнай працай. Перакладаў на бел. мову з латышскай і чэшскай. На латышскую мову пераклаў камедыю Я.Купалы «Паўлінка», якая была пастаўлена ў 1949 Латвійскім мастацкім тэатрам імя Я.Райніса. Публікаваў у латышскім друку артыкулы пра бел. культуру і літаратуру. Член СП Беларусі з 1957, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.

Тв.: Беларусы ў Латвіі // Змаганне. 1924, 31 студз.; Ян Райніс і беларусы // Беларускае жыццё. 1932, № 1.

Літ.: Мірачыцкі Л. Сціплы працаўнік літаратуры // ЛіМ. 1959, 7 сак.; Яго ж. Нястомны працаўнік на ніве культуры // ПГКБ. 1980, № 1; Ліс А. Уладзімір Пігулеўскі — каардынатар беларуска-латышскіх сувязей // Здабыткі. Мн., 2002; БП, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".