Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ПЕЦЮКЕВІЧ Марыян Язэпавіч 

ПЕЦЮКЕВІЧ Марыян Язэпавіч

[24.9.1904, в. Цяцеркі Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. — 13.9.1983, Торунь, Польшча], этнограф, педагог, мемуарыст. З дапамогай бел. ксяндзоў В.Шутовіча і А.Станкевіча трапіў у Віленскую беларускую гімназію. Пасля сканчэння гімназіі паспрабаваў выехаць для вучобы ў Прагу. Пры нелегальным пераходзе мяжы затрыманы. Адпраўлены служыць у польскае войска. Пасля службы паступіў у Віленскі ун-т, дзе вывучаў этнаграфію, археалогію, славістыку. Яшчэ падчас вучобы ўладкаваўся на працу ў бібліятэку імя Урублеўскіх. Меў доступ да спецфондаў, сярод якіх былі выданні з БССР. Дапамагаў многім віленскім беларусам знаёміцца з забароненымі ў Польшчы выданнямі. Быў членам Беларускага студэнцкага саюза, Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1930—35 — рэдактар час. «Шлях моладзі». На гэтай пасадзе пры канфіскацыях нумароў часопіса двойчы прыцягваўся да судовай адказнасці, некалькі разоў быў пакараны грашовымі штрафамі. Пасля заняцця Вільні савецкімі войскамі вёў на віленскім радыё перадачы па-беларуску. Быў дырэктарам бібліятэкі імя Урублеўскіх. Пасля перадачы Вільні Літоўскай рэспубліцы стаў дырэктарам Беларускага музея імя І.Луцкевіча. З пачаткам нямецка-савецкай вайны з’ехаў на вёску. Потым выкладаў бел. мову ў эвакуіраваным з Магілёва ў Новую Вільню Медыцынскім інстытуце. Арыштаваны савецкімі ўладамі 1.1.1945; утрымліваўся ў Лукішскай турме. Вызвалены 19.3.1945. Пасля сканчэння вайны таксама жыў на вёсцы. Быў абраны старшынёй Ажулаўскага сельскага савета на Віленшчыне. Арыштаваны 27.3.1949; высланы ва Ужурскі р-н Краснаярскага краю. Зноў арыштаваны 31.7.1952. Дастаўлены ў Вільню, асуджаны да 25 гадоў пазбаўлення волі. У канцы сак. 1953 адпраўлены ў Варкуту. Вызвалены ў сак. 1957. Па рэпатрыяцыі пераехаў у Польшчу, куды ўжо раней выехалі яго жонка і дачка. Да ліст. 1970 працаваў у Торуньскім этнаграфічным музеі. Многа ўвагі надаваў вывучэнню народнай культуры бел. насельніцтва Беласточчыны. Аўтар шматлікіх публікацый. Напісаў кніжку ўспамінаў.

Тв.: У пошуках зачараваных скарбаў. Вільня, 1998; Кара за служэнне народу. Беласток, 2002.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".