Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ПЕТРУСЕВІЧ Казімір Адамавіч 

ПЕТРУСЕВІЧ Казімір Адамавіч

[21.2(4.3).1872, засценак Душава (в. Навіны) Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер каля в. Навіны Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 11.8.1949, Варшава], адвакат, грамадскі і паліт. дзеяч, публіцыст. У 1891 скончыў Слуцкую гімназію, у 1895 юрыдычны ф-т Кіеўскага ун-та. З 1894 далучыўся да рэвалюцыйнага руху. У 1897 за ўдзел у дэманстрацыі арыштаваны і высланы з Кіева ў Екацярынаслаў, дзе заняўся аб’яднаннем мясцовых рабочых плыняў у «Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа»; дэлегаваны на 1-ы з’езд РСДРП у Мінск (1898). Арыштаваны ў сак. 1898; высланы ў Валагодскую губ. З канца 1904 зноў у Мінску. Удзельнік рэвалюцыі 1905. Арыштаваны ў снеж. 1905; зняволены на 6 месяцаў. У 1908 абараняў на судовых працэсах Я.Коласа, А.В. і В.І.Бонч-Асмалоўскіх. У 1918—20 старшыня камітэта Чырвонага Крыжа, старшыня акруговага суда ў Мінску. З 1920 у Вільні. У кастр. 1920 — чэрв. 1922 — нам. старшыні, старшыня Апеляцыйнага суда ўсх. тэрыторый Польшчы. З вер. 1922 адвакат і старшыня Адвакацкага савета, прафесар Віленскага ун-та. У 1926 на «працэсе 94-х» абараняў удзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусі; у 1928 на «працэсе 56-і» абараняў дзеячаў БСРГ, за што быў пазбаўлены работы ва ун-це. У 1934 абараняў М.Танка. З 1945 у Польшчы. Суддзя Вярхоўнага суда Польшчы, член Галоўнай адвакацкай рады. Аўтар прац па цывільным праве.

Літ.: PSB, t. 30/4; ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".