Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ПЕСТРАК Піліп Сямёнавіч 

ПЕСТРАК Піліп Сямёнавіч

[псеўданімы: П.Гайдук; Звястун; П.Звястун; 14(27).11.1903, в. Сакаўцы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 22.8.1978, Мінск], паэт, празаік. Падчас 1-й сусветнай вайны сям’я П. знаходзілася ў бежанстве ў Самарскай губ., дзе будучы пісьменнік атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1920 паступіў на сацыяльна-гістарычны ф-т Самарскага ун-та. У 1921 разам з бацькамі вярнуўся ў Зах. Беларусь. У 1921—24 працаваў лесніком Косаўскага лясніцтва; у 1924—26 служыў у войску. У 1926 уступіў у БСРГ; з 1927 сакратар Косаўскага падпольнага райкама КПЗБ. Друкавацца пачаў на старонках час. «Родныя гоні» ў 1926. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1929; зняволены ў Гродзенскай турме (да 1933). Пасля вызвалення быў інструктарам ЦК КПЗБ па Пінскай акрузе, але ў 1934 зноў арыштаваны. Сядзеў у турмах Пінска, Вільні, Гродна; змяшчаў вершы ў нелегальным рукапісным час. «Краты», які выдаваўся палітвязнямі. Вызвалены савецкімі ўладамі пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР у вер. 1939. Член СП Беларусі з 1939; у 1940—41 старшыня Беластоцкага аддзялення СП Беларусі. У 1940 апублікаваў першы зборнік вершаў «На варце». У 1942—43 удзельнік партызанскага руху. Працаваў начальнікам Упраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР (1943—45), у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1946—48), літкансультантам СП БССР (1948—51). З 1951 на творчай працы. Тэме барацьбы ў Зах. Беларусі прысвяціў раман «Сустрэнемся на барыкадах». Перакладаў на бел. мову творы польскіх (Э.Ажэшка, У.Бранеўскі, С.Дабравольскі, Е.Путрамант), украінскіх (І.Франко, Л.Украінка, М.Рыльскі, П.Тычына), латышскіх, літоўскіх пісьменнікаў. П’еса «Пад зоркамі» (сааўтар А.Струнін) ставілася ў Гродзенскім абл. драматычным тэатры. Раман «Серадзібор» прысвечаны жыццю вёскі. На вершы П. напісаны песні. У 1964 удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968). Пахаваны на Усх. могілках Мінска. Імем П. названы вуліцы ў Мінску і Гродне.

Тв.: Выбр. тв.. Мн., 1947; Зб. тв.: У 4 т. Мн., 1969—71; Зб. тв.: У 5 т. Мн., 1984—86; Апавяданні. Мн., 1970.

Літ.: Хромчанка К.Р. Піліп Пестрак: Жыццё і творчасць. Мн., 1960; Ватацы Н.Б. Піліп Пестрак: Бібліяграфічная памятка. Мн., 1961; БП, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".