Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ПАЎЛЮКЯВІЧУС Банавентура 

ПАЎЛЮКЯВІЧУС Банавентура

[Pauliukeviиius Bonaventыras; Паўлюкевіч Банавентура Казіміравіч; псеўданімы і крыптанімы: Džugas; Джугас; Bonplas; B.P.; Dž.; 16.10.1896, в. Будэжэрай Мар’ямпальскага пав. Ковенскай губ., цяпер Вілкавішскі р-н, Літва — 29.11.1938, Мінск, НКВД], празаік, публіцыст. Пісаў на літоўскай мове. У 1922—24 вучыўся ў Мар’ямпальскай гімназіі, дзе браў удзел у рабоце марксісцкага гуртка. У 1924 паступіў на прыродазнаўчы ф-т Каўнаскага ун-та. Публікавацца пачаў у 1926. З 1926 — рэдактар час. «Skardas», які выдаваўся ЛКП. На другім нумары выданне было закрыта, а рэдактар арыштаваны. Пасля вызвалення выехаў у Рыгу, дзе выкладаў літоўскую мову і адначасова сам вучыўся ў Латвійскім ун-це. З 1929 жыў у Кёнігсбергу, працаваў у рэдакцыі газеты ЛКП «Balsas». Публікаваўся ў літоўскіх газетах ЗША «Laisvй» i «Vilnis». З 1932 у Мінску; працаваў у рэдакцыі газ. «Raudonasis artojas». З 1933 вучыўся ў аспірантуры пры БелАН. Член СП Беларусі (літоўскай секцыі) з 1934. Арыштаваны 4.8.1938. Пастановай калегіі НКВД ад 29.3.1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 27.9.1957.

Тв.: Lietuviш kalbos vadovлlis. Minskas, 1933; Berno vargai. Vilnius, 1960.

Літ.: Мальдзіс А. Творчыя ўзаемасувязі беларускай і літоўскай літаратур у савецкі час // Старонкі літаратурных сувязей. Мн., 1970; Возвращенные имена; БП, т. 4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".