Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ПАЎЛОВІЧ Эдвард Баніфацы Францавіч 

ПАЎЛОВІЧ Эдвард Баніфацы Францавіч

[псеўданімы: Эдвард з-над Свіцязі; Ясенчык; 7.6.1825, мяст. Тургелі Віленскага пав., цяпер Тургеляй, Вільнюскі р-н, Літва — 10.2.1909, Львоў], грамадскі дзеяч, мемуарыст, мастак, асветнік. Пісаў на польскай мове. Дзяцінства правёў на Навагрудчыне. Вучыўся ў мяст. Жыровічы, Слоніме, Слуцку. У Вільні браў урокі малявання ў К.Русецкага і К.Рыпінскага. У 1853 скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. На працягу 1853—56 падарожнічаў па Зах. Еўропе. Уражанні ад вандроўкі апублікаваў у брашуры «Колькі слоў ліцвіна» (Парыж, 1857). З 1859 выкладаў у Навагрудскай гімназіі. Заснаваў у Навагрудку жаночы пансіён, нядзельную школу для простага люду. У 1860 стварыў самадзейны тэатр, дзе быў рэжысёрам, дэкаратарам і акцёрам. Дасылаў карэспандэнцыі ў газеты Вільні, Варшавы, Парыжа. Браў удзел у паўстанні 1863—64. Сасланы ў Петразаводск, потым у Алонец, Екацярынаслаў. Вярнуўся ў Навагрудак у 1867. З 1870 жыў у Львове. Падрыхтаваў і выдаў там каталогі фондаў музея Любамірскіх. Стала пісаў мемуары: «Успаміны з-над Віліі і Нёмана» (1882), «Успаміны. Навагрудак — турма — выгнанне» (1887), «З падарожжа па Літве» (1890), «З успамінаў. Год 1846» (1898), «З жыцця ліцвіна» (1904), «Мае ўспаміны з часоў настаўнічання на Літве колькі дзесяткаў год назад» (1904), «Двое памятных сутак у Мінску. 1863 год» (1906). У гэтых творах апублікаваў багата звестак пра культурна-грамадскае і літаратурнае жыццё ў Беларусі і Літве 1840—60-х г. Вядома яго публіцыстыка па мастацтвазнаўстве, апублікаваў працу «Погляд на становішча польскага выяўленчага мастацтва ў параўнанні з замежным мастацтвам» (1881). Як мастак працаваў пераважна ў жанры партрэта; пакінуў таксама замалёўкі Навагрудка; пісаў абразы.

Літ.: АЗБ.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".