Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ПАЎЛОВІЧ Сяргей Канстанцінавіч 

ПАЎЛОВІЧ Сяргей Канстанцінавіч

[псеўданім: Паляшук; 13(25).9.1875, в. Асаўцы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. — 16.9.1940, Вільня], педагог, публіцыст, грамадскі і культурны дзеяч. Скончыў праваслаўную семінарыю ў Вільні, Кіеўскую духоўную акадэмію (1899). Працаваў у царкоўных установах, у 1909—13 выкладчыкам настаўніцкай семінарыі і жаночай гімназіі ў Рагачове, у 1913—18 інспектарам народных школ Ваўкавыскага пав. З пачатку 1920-х г. жыў у Вільні. Член Беларускага навуковага таварыства; адзін з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы. У 1925—28 настаўнік і дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Прапагандаваў ідэі працоўнай школы. Актыўна выступаў супраць паланізацыі. Крытыкаваў прымусовае ўвядзенне ў бел. школах лацінкі (брашура «Некалькі ўваг аб беларускім «Лемантары» Ст.Любіч-Маеўскага», 1929), але сам таксама карыстаўся лацінкай (буквар «Zasieъki», 1937). Аўтар школьных падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. У публіцыстыцы (найперш на старонках час. «Беларускі летапіс») шмат увагі надаваў пытанням самаадукацыі і хатняга выхавання, культурна-асветнай рабоце, рэлігійнай адукацыі. Арыштоўваўся польскімі ўладамі ў 1930 і 1933. У 1937 выдаваў час. для дзяцей «Снапок».

Тв.: Свяшчэнная гісторыя Старога Завету. Вільня, 1926; Пазашкольная асвета. Культурна-асветная праца ў гуртках ТБШ. Вільня, 1928; Пішы самадзейна: Развіццё навыку самастойнага пісьма. Ч. 1. Вільня, 1928; Метадычныя ўвагі да пасобніка «Пішы самадзейна». Вільня, 1929; Свяшчэнная гісторыя Новага Завету. Вільня, 1936; Першыя зерняткі. Вільня, 1936.

Літ.: Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986; Народная адукацыя і педагагічная навука ў Беларусі (1917—1945). Мн., 1993; Вабішчэвіч А. Каб жыць пад сваім небам: Навукова-педагагічная спадчына Сяргея Паўловіча // Голас Радзімы. 1996, 19, 26 снеж.; ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".