Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ПАНЬКОЎ Мікола 

ПАНЬКОЎ Мікола

[12.6.1911, Люцын Віцебскай губ., цяпер Лудза, Латвія — 7.1.1995, ЗША], публіцыст, бібліёграф, дзеяч бел. эміграцыі. Вучыўся ў Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі. Быў членам партыі бел. эсэраў; займаўся перавозкай лістовак і перыядычных выданняў. Арыштаваны латвійскімі ўладамі ў 1926; асуджаны на 5 гадоў турмы. Пасля вызвалення супрацоўнічаў у бел. перыядычным друку Латвіі і Зах. Беларусі. У час нямецкай акупацыі працаваў на чыгунцы. З 1944 у Германіі. У снеж. 1944 у лагеры для перамешчаных асоб Ольдэнбургу заснаваў Беларускую бібліяграфічную службу. Збіраў і апрацоўваў бел. эмігранцкія выданні. Уклаў «Слоўнік замежных словаў беларускай мовы». Выдаващ шэраг неперыядычных выданняў (у т.л. і рукапісных), напр., бюлетэнь Саюза вольных бел. журналістаў «Вольнае слова» (1949—51). У 1951 пераехаў у ЗША. З 1952 старшыня Саюза беларускіх журналістаў у ЗША. Адзін са старшыняў «Крывіцкага (Беларускага) навуковага таварыства імя Пранціша Скарыны». Працаваў над «Энцыклапедыяй прыроды Беларусі». Падрыхтаваў даведнікі «Хто ёсць хто на эміграцыі», «Мартыралогія беларускага народа», «Беларуская прэса на эміграцыі». Большасць прац П. засталася ў рукапісах.

Тв.: Паказьнік беларускіх выданьняў на чужыне за 1945—1950 гг. Ню-Ёрк, 1952; Хроніка беларускага жыцьця на чужыне (1945—1984). Мн., 2001.

Літ.: ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".