Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ПАЛЬЧЭЎСКІ Алесь 

ПАЛЬЧЭЎСКІ Алесь

[Аляксандр Восіпавіч; псеўданім: Аер; Ал.Вясковы; Падарожны; Прусінаўскі; Селькор Аер; Селянін В. А.; Сусед; А.Язвіч; крыптанім: А.В.; А.В-вы; А.П.; А-р; Ал. Яз-віч; В.А-сь; В-вы; П-ны; 3(16).1.1905, в. Прусінава Мінскага пав., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — 26.4.1979, Мінск], празаік, драматург, рэдактар. Вучыўся ў Вышэйшым пачатковым вучылішчы ў мяст. Новы Свержань. Першыя вершы і апавяданні апублікаваў у 1924. У 1925 паступіў на рабфак БДУ. У 1931 скончыў педагагічны ф-т БДУ. Працаваў у час. «Кааперацыя БССР», потым у час. «Шляхі калектывізацыі». У 1931—36 адказны сакратар дзіцячага час. «Іскры Ільіча». Арыштаваны ў ліст. 1936; у 1937 прыгавораны да 8 гадоў зняволення. Быў накіраваны на лесараспрацоўкі ў Горкаўскую вобл. Пасля вызвалення ў 1946 вярнуўся ў Беларусь; працаваў настаўнікам у Пухавіцкай і Рудзенскай сярэдніх школах. Зноў арыштаваны ў крас. 1949; сасланы ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1954. Пасяліўся ў Мінску. У 1955—57 працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры ў Дзяржвыдавецтве БССР; з 1957 літсупрацоўнік, у 1961—71 адказны сакратар час. «Вясёлка». Член СП Беларусі з 1956. Пахаваны ў в. Прусінава. Імя П. нададзена вуліцы ва Уздзе.

Тв.: Мора на камені: Выбранае. Мн., 1966; Выбр. тв.: У 2-х т. Мн., 1975; Выбр. тв.: У 2-х т. Мн., 1980.

Літ.: Грахоўскі С. Ёсць у мяне друг // Полымя. 1980, № 1; Яго ж. Чаго не паспеў сказаць // Маладосць. 1980, № 1; Юрэвіч У. Неўтаймоўнасць таленту // Полымя. 1980, № 1; БП, т. 4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".