Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » НОВІК-ПЯЮН Сяргей 

НОВІК-ПЯЮН Сяргей

[сапр.: Новік Сяргей Міхайлавіч; іншыя псеўданімы: Алесь Бярозка; С.Каліноўскі; Малады Дзядок; Сяргей Пяюн; С. Стапанчык; Н.Сяргееў; Od naszego morza; Dziecko Pomorza; Gіos Њwiecki; Krasnoludek; Krasnoludek z Borуw Tucholskich; Stary Dziadok; крыптанімы: Н.; С. Н.; С. П.; N.; 14(27).8.1906, в. Лявонавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — 26.8.1994, Мінск], паэт, празаік. У 1918—24 вучыўся ў Нясвіжскай гімназіі; у 1925—26 на бел. настаўніцкіх курсах у Вільні. У 1925 апублікаваў свой першы верш «Не бядуй» у час. «Студэнцкая думка» (№ 4). У 1926 стварыў у роднай вёсцы хор (з 1963 народны) і тэатр. Арганізаваў гурток ТБШ, бел. бібліятэку і тайныя школы ў Лявонавічах і наваколлі, за што ў 1926 высланы польскімі ўладамі ў Свеце над Віслай. У 1927—31 супрацоўнік віленскага час. для дзяцей «Заранка». Пасля вяртання ў родныя мясціны ў 1931 зноў арыштаваны і высланы пад нагляд паліцыі ў Слонім. Разам з жонкай Людмілай у 1938—39 выдаваў польскамоўную газ. „Gazeta Slonimska“. Чарговы раз арыштаваны польскімі ўладамі ў сак. 1939; зняволены ў турме ў Баранавічах. Вызвалены пасля прыходу Чырвонай Арміі. У 1939—40 працаваў у сістэме народнай адукацыі, потым дырэктарам Слонімскага раённага краязнаўчага музея. У чэрв. 1941 выратаваў экспанаты музея разам з І.Стаброўскім, схаваўшы іх на ўскраіне горада. Падтрымліваў сувязі з партызанамі. У 1943 арыштаваны СД; адпраўлены ў лагер смерці Калдычэва. 4.7.1944 падчас расстрэлу групы вязняў (600 чалавек) паранены, прыкінуўся мёртвым, што і выратавала. Пасля вызвалення Слоніма працаваў дырэктарам музея. 14.12.1944 арыштаваны органамі НКДБ; 24.3.1945 ваенным трыбуналам асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі і адпраўлены на Калыму. Рэабілітаваны ў 1958. У 1959 вярнуўся ў Беларусь. Жыў у Слоніме, Нясвіжы; з 1960 — у Мінску. Выступаў у бел. рэспубліканскім друку. Некаторыя песні на словы Н.-П. лічацца народнымі, найбольш вядомыя з іх «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс»). Пісаў на бел., рускай, польскай мовах і на эсперанта. Кніга вершаў «Песні з-за кратаў» засталася ў рукапісе. Член СП Беларусі з 1984.

Тв.: Заўсёды з песняй. Мн., 1984; Зорачкі ясныя: Вершы. Мн., 1986.

Літ.: Ліс А. Іскры з вогнішча // ЛіМ. 1966, 22 лют.; Пяткевіч А. Сцежкамі роднага краю // Наднёманскія былі. Мн., 1968; Лойка А. Душа рвалася да песень // ЛіМ. 1981, 9 кастр.; Шишигина К. Музы Несвижа. Мн., 1986; БП, т. 4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".