Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » НІКАНОВІЧ Мікола 

НІКАНОВІЧ Мікола

[Мікалай Уладзіміравіч; псеўданімы і крыптанімы: Селянін М. Н-іч; М.Н.; М.Н-віч; М.Н-іч; Н.; Н-іч; Н-ч; N.; 2(15).4.1902, в. Кляннік Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. — кастр. 1944, Чэхаславакія], празаік, перакладчык. Вучыўся ў гімназіі ў Ігумене (цяпер Чэрвень). Удзельнічаў у партызанскай барацьбе супраць польскіх войск. Настаўнічаў у роднай вёсцы. Першае апавяданне «Ахвяры цемры» апублікаваў у 1922 у газ. «Савецкая Беларусь»; першы верш у 1925 у час. «Аршанскі маладняк». У 1926 выйшлі зборнікі апавяданняў «Золак» і «Радасць». У 1928 пераехаў у Мінск. Працаваў стыльрэдактарам у газ. «Чырвоная змена», потым у газ. «Звязда». Ягоная паэма ў прозе «Журавіны» («Беларусь калгасная». 1932, № 8) была аб’яўлена варожай. Арыштаваны ДПУ БССР 4.3.1933 па справе «Беларускай народнай Грамады». На тры гады сасланы на Урал. Працаваў у газ. «Уральский рабочий»; пазней — «Советский Дон». У 1942 мабілізаваны ў армію. У кастр. 1944 падчас баёў на тэрыторыі Чэхаславакіі прапаў без вестак. Рэабілітаваны ў 1956.

Тв.: Летнім днём: Выбранае. Мн., 1960; Светлая даль: Апавяданні; Аповесці; Замалёўкі. Мн., 1985.

Літ.: Скрыган Я. Прапаў без вестак // Скрыган Я. Выбр. тв.: У 2 т. Мн., 1985. Т. 2; Шушкевіч С. Сын незабыўных дзён // Шушкевіч С. Выбр. тв.: У 2 т. Мн., 1978. Т. 2.; БП, т. 4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".