Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » НЁМАНСКІ Янка 

НЁМАНСКІ Янка

[сапр.: Пятровіч Іван Андрэевіч; іншыя псеўданімы: Нёманскі; Нёманский; крыптанімы: І.П.; И.П.; Я.Н-скі; 31.3(12.4).1890, мяст. Шчорсы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 30.10.1937, Мінск, НКВД], празаік, публіцыст, эканаміст, грамадскі дзеяч. У 1909 скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю; у 1915—16, 1918 вучыўся на гісторыка-філалагічным ф-це Петраградскага ун-та. У 1916 мабілізаваны ў армію, накіраваны ў школу прапаршчыкаў. У 1918 загадчык выдавецкага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята. У 1918—19 разам з Ц.Гартным выдаваў газ. «Дзянніца». Там з 1918 пачаў друкаваць публіцыстычныя творы. У 1919—21 у Чырвонай Арміі. З 1922 у Мінску; працаваў у планава-эканамічных органах. Нам. старшыні Дзяржплана БССР. Член Інбелкульта. Акадэмік БелАН з 1928. У 1929—31 неадменны сакратар БелАН. З 1931 загадчык аддзела эканомікі НДІ прамысловасці. У 1933—36 узначальваў кафедру фінансавых дысцыплін у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі. З першым апавяданнем «Над Кроманню» выступіў у 1922 (час. «Полымя»). У 1927—32 член праўлення літаратурнага аб’яднання «Полымя». На працягу 1928—30 пісаў раман «Драпежнікі», які застаўся няскончаным (рукапіс 2-й часткі быў спалены энкавэдыстамі пасля арышту). Арыштаваны 26.4.1937. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 16.3.1957.

Тв.: На зломе: Апавяданні. Мн., 1925; Творы. Мн., 1984.

Літ.: Строева Т. Адзін з пачынальнікаў // ЛіМ. 1980, 4 крас.; Хомчанка В. Абавязак памяці // ЛіМ. 1985, 15 ліст.; Савік Л. Янка Нёманскі // Гісторыя Беларускай літаратуры ХХ ст. Мн., 1999. Т. 2; Платонаў Р. Лёсы. Мн., 1998; БП, т. 4; ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".