Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » НЕМАНЦЭВІЧ Антон 

НЕМАНЦЭВІЧ Антон

[псеўданімы: а. Антоні, Злучэнец; 27.1(8.2).1893, Санкт-Пецярбург — 1.4.1943?, Берлін, гестапа], грэка-каталіцкі святар, публіцыст, адзін з найбольш дзейсных ідэолагаў аб’яднання зах. і ўсх. цэркваў. Нар. ў сям’і перасяленцаў з в. Парчэўцы Сакольскага пав. Гродзенскай губ. Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю, Петраградскую каталіцкую духоўную акадэмію (1918). Пасвечаны ў святары 27.9.1915. З 1918 вікарый парафіяльнага касцёла св. Кацярыны ў Колпіне пад Петраградам. Пераследаваўся бальшавікамі за рэлігійную дзейнасць. Першы раз арыштаваны 25.5.1919; правёў у зняволенні 6 месяцаў. 31.5.1921 за пратэсты супраць арышту біскупа Цепляка быў зняволены на некалькі месяцаў. Пасля вызвалення вікарый парафіі св. Пятра і Паўла ў Маскве. Зноў арыштаваны ў 1923. Па абмене палітвязнямі ў 1925 перададзены Польшчы. Выехаў у Рым, дзе вывучаў тэалогію. Доктар тэалогіі (1927). У 1928—29 выкладаў у Люблінскім каталіцкім ун-це. У 1929 уступіў у ордэн езуітаў; прыняў грэка-каталіцкі абрад. Настаяцель грэка-каталіцкай царквы ў мяст. Альбярцін пад Слонімам, з 1933 — Сынкавіцкай царквы. У 1932—37 выдаваў бел. уніяцкі час. «Да злучэньня», на старонках якога актыўна публікаваўся. З 1934 прафесар тэалогіі і кананічнага права ў Папскай Усх. семінарыі ў Дубне (Зах. Украіна). У 1938 у Варшаве выдаваў час. «Злучэньне». З 1939 узначаліў Беларускі экзархат Украінскай грэка-каталіцкай мітраполіі (узведзены ў сан экзарха 17.9.1939). Увёў бел. мову як афіцыйную ў справаводства і ў царкоўнае жыццё. Арыштаваны гестапа 4 ліп. 1942 ў Альбярціне. Памёр у турме ў Берліне альбо загінуў у менскай турме СД.

Літ.: Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. Мн., 1990; Dzwonkowski R. Losy duchowieсstwa katolickiego w ZSSR, 1917—1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Гарбінскі БРД. Ёрш С. Дзе й калі загінуў экзхарх а. Антон Неманцэвіч?//Царква (Брэст), 2002, №4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".