Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » НЕКРАШЭВІЧ Сцяпан Міхайлавіч 

НЕКРАШЭВІЧ Сцяпан Міхайлавіч

[8.5.1883, в. Данілаўка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Светлагорскі р-н Гомельскай вобл. — 20.12.1937, Мінск, НКВД], мовазнавец, грамадскі дзеяч. У 1908 скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю, у 1913 Віленскі настаўніцкі інстытут. Падчас 1-й сусветнай вайны ў дзеючай царскай арміі на Румынскім фронце. З восені 1917 у Адэсе. Пасля абвяшчэння БНР прадстаўнік яе ўрада на Поўдні Украіны і пры французскім камандаванні Антанты. Адначасова вучыўся ў Адэскім вышэйшым міжнародным інстытуце. З 1920 у Мінску. Працаваў у апараце Наркамасветы БССР. У 1922—25 старшыня Інбелкульта. З 1927 дацэнт БДУ. З пачатку 1925 да ліп. 1926 на стажыроўцы ў Ленінградскім ун-це, працаваў пад кіраўніцтвам Я.Карскага. З 1928 акадэмік БелАН, віцэ-прэзідэнт БелАН, адначасова з 1929 дырэктар Інстытута мовазнаўства, старшыня камісіі па ўкладанні слоўніка жывой бел. мовы, старшыня правапіснай і аспіранцкай камісій. З 1.1.1928 старшыня Галоўнавукі пры Наркамасвеце БССР. Асноўны кірунак навуковай дзейнасці — лексікаграфія і гісторыя бел. мовы. Арыштаваны ДПУ БССР 21.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10.4.1931 пастановай калегіі АДПУ СССР прыгавораны да 5 гадоў высылкі ў Сарапул (Удмурція). Тэрмін ссылкі быў прадоўжаны на 2 гады. Паўторна арыштаваны ў ліст. 1937; дастаўлены ў Мінск. 19.12.1937 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР прыгавораны да расстрэлу. Па 2-м прысудзе рэабілітаваны 12.10.1957, па 1-м — 10.6.1988.

Тв.: Беларуска-расійскі слоўнік. Мн., 1925 (разам з М.Байковым); Расійска-беларускі слоўнік. Мн., 1928 (разам з М. Байковым); Мова кнігі Касьяна Ермаліты // Запіскі аддзелу гуманітарных навук ІБК. Т. 1. Кн. 2. Мн., 1928.

Літ.: Германовіч І.К. Аб навуковай дзейнасці С.М.Некрашэвіча // Веснік БДУ. Серыя 4. 1972, № 3; Іофэ Э. Першы старшыня Інбелкульту // Спадчына. 1995, № 6; Шчэрбін В. Ён мог стаць беларускім Далем: Пра лексікаграфічную дзейнасць Сцяпана Некрашэвіча // Роднае слова. 1995, № 2; Возвращенные имена; Беларуская мова; ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".