Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » НЕКАНДА - ТРЭПКА Антон Станіслававіч 

НЕКАНДА - ТРЭПКА Антон Станіслававіч

[11.2.1877, Мінск — 12.2.1942, Казахстан], грамадскі і паліт. дзеяч, педагог, публіцыст. Сваяк Я.Лучыны. Скончыў Мінскую гімназію, Пецярбургскі тэхналагічны інстытут (1903), электратэхнічныя курсы ў Льежы (Бельгія, 1904). Падчас вучобы ў Пецярбургу далучыўся да студэнцкага і бел. культурніцкага руху. Быў арыштаваны. Адзін са стваральнікаў БСГ. З 1905 працаваў інжынерам-электрыкам у Варшаве, Пецярбургу, Маскве. З 1909 у складзе выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца». Падчас 1-й сусветнай вайны жыў у Зах. Еўропе. З восені 1918 у Мінску, выкладаў у польскай гімназіі і ў настаўніцкім інстытуце. Зімой 1919 працаваў у Наркамасвеце БССР, член Калегіі. Арыштаваны 17.3.1919 ВЧК. Высланы ў Смаленск. З 1.3.1920 нам. дырэктара МВПІ. З лета 1920 у Вільні. Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі, у 1922—23 і 1928—30 яе дырэктар. У 1921—24 адказны сакратар ТБШ. Супрацоўнічаў з Беларускім навуковым таварыствам, Беларускім выдавецкім таварыствам, Беларускім музеем імя І.Луцкевіча, газ. «Наперад». Выдаў падручнікі па фізіцы і матэматыцы для сярэдніх школ. Арыштаваны НКВД у кастр. 1939; сасланы на 10 гадоў у Сібір. У сувязі з уступленнем у армію генерала Андэрса, быў вызвалены. Памёр па дарозе да месца дыслакацыі.

Тв.: Фізыка: Механіка і цяплыня. Вільня, 1922; Фізыка: Акустыка і оптыка. Ч. 2. Вільня, 1924; Аналітычная геамэтрыя. Вільня, 1927.

Літ.: ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".