Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » НЕЗАБЫТОЎСКІ Аляксандр Крыштаф Ян 

НЕЗАБЫТОЎСКІ Аляксандр Крыштаф Ян

[2.10.1819, в. Смалічы Слуцкага пав. Мінскай вобл., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл., паводле іншых звестак 15.9.1818, в. Зубкава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 21.3.1849, Вільня], пісьменнік, філосаф. Пісаў на польскай мове. У 1835—38 вучыўся ў Дэрпцкім (Тартускім) ун-це. У 1844—47 падарожнічаў па Францыі, Аўстрыі, Італіі, Іспаніі, Партугаліі, Англіі. У Вільні і Парыжы выдаў па-польску ананімныя кнігі, у якіх выступаў з радыкальнымі сацыяльнымі і атэістычнымі ідэямі. Крытыкаваў курс лекцый А.Міцкевіча «Славянскія літаратуры» за клерыкальна-месіянерскія ідэі і кансерватыўна-рамантычную скіраванасць. У 1845 апублікаваў у Парыжы мемуары «Мае нататкі». 12.7.1847 арыштаваны за спробу ўвезці ў Расію нелегальныя выданні. Паўторна арыштаваны 5.10.1847 ужо ў сувязі з пачаткам справы па змесце кніг. Быў зняволены ў пінскай, мінскай і віленскай турмах. Прыгавораны да пазбаўлення дваранскіх і маёмасных правоў і 20-і гадоў катаргі. Але перад абвяшчэннем прысуду памёр у турме.

Тв.: Rozamunde. Wilno, 1844; Barbara. Wilno, 1844; Jadwiga. Paryї, 1845; Katarzyna Wielka. Paryї, 1846.

Літ.: Александровіч С. Х. Вольнадумца з-пад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі: З гісторыі беларуска-польскіх літаратурных і грамадска-палітычных сувязей у 40-я гады ХІХ ст. Мн., 1975; ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".