Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » НАЙДЗЮК Язэп 

НАЙДЗЮК Язэп

[15.5.1909, в. Рэпля Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. — 13.2.1984, Польшча], грамадскі і культурны дзеяч, рэдактар, гісторык. З канца 1920-х працаваў у Беларускай друкарні імя Ф.Скарыны ў Вільні, быў яе дырэктарам. Рэдагаваў час. «Шлях моладзі». Арыштаваны польскімі ўладамі ў жн. 1939; зняволены ў лагеры Картуз-Бяроза. Вызвалены пасля прыходу савецкіх войск; вярнуўся ў Вільню. Восенню 1941 пераехаў у Мінск. Працаваў у «Выдавецтве падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Мінску», быў членам Цэнтральнай рады Беларускай народнай самапомачы. У 1943 (на вокладцы 1944) выдаў у Мінску падручнік па гісторыі «Беларусь учора і сяньня». Летам 1944 выехаў у Польшчу, дзе жыў і друкаваўся пад прозвішчам Александровіч. Пакінуў рукапіс працы па гісторыі Беларусі.

Тв.: Беларусь учора і сяньня. Вільня, 1940 (2-е выд., Мн., 1944; 3-е выд. (разам з І.Касяком), Мн., 1993).

Літ.: ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".