Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » НАГРОДСКІ Зыгмунт Вікенцевіч 

НАГРОДСКІ Зыгмунт Вікенцевіч

[1866, маёнтак Зулова Уцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Швянчонскі р-н, Літва — 25.3.1937, Вільня], паэт, дзеяч культуры, прадпрымальнік. Паводле паліт.-грамадскіх поглядаў краёвец. Меў у Вільні склад-краму сельскагаспадарчых машын; праводзіў культурна-асветную работу сярод віленскіх рамеснікаў. У 1893 пазнаёміўся з «Дудкай беларускай» Ф.Багушэвіча, пачаў яе актыўна распаўсюджваць сярод сялян. Асабістае знаёмства з Багушэвічам перайшло ў сяброўства. У 1896 фундаваў другое выданне кнігі ў Кракаве. Калі Багушэвіч памёр, Н. арганізаваў дэлегацыю віленскіх рамеснікаў, якія прыехалі ў мяст. Жупраны 17.4.1900 на пахаванне паэта. На смерць паэта напісаў верш «На памяць зычліваму для сям’і». У 1901 пад арыштам у пецярбургскім астрозе, дзе напісаў верш «Да жонкі маёй у Вільні». Матэрыяльна падтрымліваў выданне газ. «Наша ніва». У 1920-я г. стварыў «Народнае выдавецтва», якое выпускала танныя кнігі для масавага чытача. Двухмоўная польска-бел. п’еса «На каляды», напісаная на бел. фальклорным матэрыяле, была пастаўлена ў 1936 у Вільні. Пісаў успаміны з віленскага культурнага жыцця. Аўтар кніг па тэхнічным абслугоўванні сельскагаспадарчых машын.

Тв.: Ze wspomnieс oњwiatowca. Wilno, 1929; Moje wspomnienie i rozwaїania z powodu budowy pomnika Montwiііowi. Wilno, 1931; Wyprawa wileсska roku 1919 we wspomnieniach cywila. Wilno, 1933; Rola duchowieсstwa katolickiego w godzinie prуb i cierpieс na terenie Litwy i Biaіejrusi: (1863—1883). Wilno, 1935; Нашым ён быў братам...; На памяць зычліваму для сям’і: (Вершы) // Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя. Мн., 1988.

Літ.: Рагойша В. Зыгмунт Нагродскі і яго вершы // Рагойша В. Кантакты. Мн., 1982; Содаль У. Зыгмунт Нагродскі — сябар Ф.Багушэвіча // ЛіМ. 1976, 30 студз.; БП, т. 4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".