Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » МІНЕЙКА Зыгмунт 

МІНЕЙКА Зыгмунт

[Mineyko Zygmunt, сапр.: Мінейка-Газдава Сігізмунд Станіслававіч; псеўданім: Баравы; 1840, в. Балванішкі Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер в. Зялёны Бор Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. — 27.12.1925, Грэцыя], удзельнік паўстання 1863 — 64, мемуарыст. У 1863 ваяваў у атрадзе М.Лянгевіча, паўстанцкі ваенны начальнік Ашмянскага пав. 3.6.1863 яго атрад быў разбіты пад Расолішкамі. М. трапіў у палон; асуджаны царскімі ўладамі на 12 гадоў катаргі. Адпраўлены ў Сібір. Адзін з кіраўнікоў арганізацыі ссыльных. У 1865 уцёк за мяжу. У 1868 скончыў Акадэмію Генштаба ў Парыжы. З 1891 у Грэцыі; удзельнічаў у вайне з Турцыяй за Крыт. Ганаровы грамадзянін Грэцыі. Напісаў успаміны.

Тв.: Z tajgi pod Akropol: Wspomnienia z lat 1848—1868. Warszawa, 1971.

Літ.: Клейн Б. Фамильный портрет // Клейн Б. Время выбора. Мн., 1987; Орлов В. Почетный гражданин Эллады // Дело (Восток + Запад). 1995, № 5; PSB; ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".