Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » МІКУЛІЧ Барыс Міхайлавіч 

МІКУЛІЧ Барыс Міхайлавіч

[псеўданімы: Б.Міхайлаў; Барыс М.; крыптанімы: Б.М.; БаМ; Б.М-ч; М.Б.; 6(19).8.1912, Бабруйск — 17.6.1954, с. Машукоўка Краснаярскага краю), празаік, крытык. Пачаў публікавацца з 1927 (час. «Маладняк»). З 1928 член бабруйскай філіі «Маладняка». З 1929 працаваў у бабруйскай газ. «Камуніст». У 1930 пераехаў у Мінск. Працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР; стыльрэдактарам, адказным сакратаром у газ. «Літаратура і мастацтва». Потым зноў вярнуўся у выдавецтва на пасаду рэдактара. У 1930 вучыўся на творчым аддзяленні МВПІ; у 1934—35 на літаратурных курсах у Маскве. Член СП Беларусі з 1934. У 1936 чытаў курс гісторыі літаратурных жанраў і гісторыі нарыса ў Інстытуце журналістыкі (Мінск). Да 1936 выдаў 7 мастацкіх кніг. Арыштаваны 26.11.1936. Асуджаны на 10 гадоў зняволення. У 1937 пераведзены ў Марыінск Новасібірскай вобл., у 1938 — у Рашоты Краснаярскага краю. У 1943 пераведзены ў катэгорыю ссыльных. Пасля вызвалення ў 1946 пераехаў у Ашхабад да старэйшай сястры Кацярыны, нягледзячы на тое, што яму было забаронена жыць у сталіцах. У 1947 вярнуўся ў Беларусь. Жыў у Бабруйску, на Лагойшчыне. У 1947—49 працаваў у бабруйскай бібліятэцы. Звярнуўся да гістарычнай тэматыкі, падрыхтаваў аповесць пра М.Багдановіча. Актыўна пісаў, але ягоныя творы не публікаваліся. Арыштаваны паўторна 28.4.1949, высланы ў Сібір. Жыў у сяле Машукоўка Краснаярскага краю, дзе і памёр. Рэабілітаваны праз тры месяцы пасля смерці.

Тв.: Выбранае. Мн., 1959; Аповесці. Мн., 1985; Палеская аповесць: Аповесці, апавяданні. Мн., 1991; Аповесць для сябе. Мн., 1993.

Літ.: Бугаёў Д. Станаўленне мастака // Бугаёў Д. Шматграннасць. Мн., 1970; Грахоўскі С. Слова пра друга // ЛіМ. 1962, 31 жн.; Яго ж. Так і застаўся маладым... // Грахоўскі С. Так і было. Мн., 1986; БП, т. 4; ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".