Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » МЕРТЭНС Станіслаў Адамавіч 

МЕРТЭНС Станіслаў Адамавіч

[псеўданім: Стэфан Скульскі; 3.5.1892, Лодзь, Польшча — жн. 1937, Мінск, НКВД], дзеяч рэвалюцыйнага руху, публіцыст. Член СДКПіЛ з 1909. Быў зняволены ў 1913—14. Член РКП(б) з 1918. Старшыня павятовага камітэта РКП(б) у Мсціславе ў 1918. З 1919 у Чырвонай Арміі. У 1920 нам. старшыні Смаленскага губвыканкама; потым у часовым польскім рэўкаме ў Беластоку. У 1921 наркам унутраных спраў БССР. З канца 1921 на нелегальнай рабоце ў Польшчы. Член КПП з 1921. Адзін з арганізатараў КПЗБ і Мінскай школы КПЗБ. У 1923—25 упаўнаважаны ЦК КПП пры ЦК КПЗБ. Арыштаваны ў кастр. 1925. У выніку абмену палітвязнямі са студз. 1928 у СССР. У 1934—35 прадстаўнік ЦК КПЗБ пры ЦК КП[б]Б. Аўтар многіх дакументаў КПЗБ, брашур і артыкулаў. У 1935 пад рэдакцыяй М. выйшаў зборнік артыкулаў «Палітычныя партыі ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне». Арыштаваны ў 1937 і расстраляны. Рэабілітаваны.

Літ.: ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".