Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » МЕЛХІСЕДЭК 

МЕЛХІСЕДЭК

[свецкае імя: Паеўскі Міхаіл Львовіч; вер. 1878, с. Вітулін Канстанцінаўскага пав. Седлецкай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 17.5.1931, Масква], праваслаўны святар, царкоўны дзеяч. У 1904 скончыў Казанскую духоўную акадэмію, у 1904—05 выкладаў у Магілёўскай духоўнай семінарыі. У 1905—07 настаяцель Магілёўскага брацкага манастыра, у 1907—14 — Бялыніцкага і Херсонскага Уладзімірскага манастыроў. З 1906 сябра Магілёўскага царкоўна-праваслаўнага Богаяўленскага брацтва. З 1914 епіскап Таўрычаскі, архіепіскап Астраханскі. З 1919 вікарны епіскап Слуцкі, епіскап Мінскі і Тураўскі. Выступіў супраць абнаўленцаў, якія стварылі Беларускую аўтаномную праваслаўную царкву. М. стаў прыхільнікам стварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У маі — чэрв. 1922 выклікаўся ў ДПУ з мэтай схіліць да супрацоўніцтва з абнаўленцамі. Адзін з ініцыятараў склікання 10.7.1922 сходу бел. праваслаўнага духавенства. З ліп. 1922 мітрапаліт Мінскі і Беларускі. З 1.6.1924 знаходзіўся пад следствам; абвінавачаны ва ўтойванні царкоўнай маёмасці. Арыштаваны ў 1925 і на адкрытым судовым працэсе ў Мінску 17.8.1925 прыгавораны да 3 гадоў зняволення ўмоўна. Зноў арыштаваны ў канцы ліст. 1925 у Маскве і сасланы на пасяленне ў Краснаярскі край. З 1927 архіепіскап Краснаярскі. Меў намер вярнуцца ў Беларусь. Затрыманы 23.5.1927; вызвалены 17.9.1927 з падпіскай аб нявыездзе. У 1930 выкліканы ў Маскву на Сінод Рускай праваслаўнай царквы. Раптоўна памёр у Дарагамілаўскім саборы.

Літ.: Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. Мн., 1990. С. 259—262; Процька Т. Пакутнік за веру і бацькаўшчыну. Мн., 1996; Гарбінскі БРД; ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".