Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » МАСКАЛІК Міхась 

МАСКАЛІК Міхась

[18(31).3.1903, в. Гарадзея Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер г.п. Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. — 25.9.1965, Гільдэсгайм, Германія], грэка-каталіцкі святар, крытык. У 1927—31 вучыўся ў Віленскім ун-це; з 1932 прадоўжыў вучобу ў Германіі. У 1933 заснаваў «Саюз беларускіх студэнтаў у Нямеччыне». У 1938 скончыў Калегіум св. Андрэя ў Мюнхене; пасвечаны ў святары 17.7.1938. На кароткі час вярнуўся ў Вільню. З 1939 духоўна апякаў бел. і ўкраінскіх ваеннапалонных польскай арміі ў Баварыі. У ліп. 1943 зняволены ў канцлагеры Заксенхаўзен; дзякуючы намаганням папскай місіі вызвалены ў крас. 1944. З 1945 жыў у Госляры; працягваў пастырскую дзейнасць сярод беларусаў і ўкраінцаў, выкладаў у бел. гімназіі. У 1947—52 быў кіраўніком Беларускага камітэта перасяленцаў. У 1959 абараніў дысертацыю на ступень доктара славянскай філалогіі; доктарская праца «Янка Купала — пясняр беларускага народа» была выдадзена на нямецкай мове ў 1961 як манаграфія.

Тв.: Janka Kupala. Der Sдnger des weiЯruthenischen Volkstum. Mьnchen. 1961.

Літ.: Sakalouski Uladzimir. WeiЯruЯland und Deutschland: Geistes- und Kulturbeziehungen zwischen 1914 und 1941. Band 1: Bibliographiе. Kцln;Weimar;Wein, 2000; Ajciec Maskalik doktaram filalohii // Бацькаўшчына (Мюнхен). 1959, 6 вер.; Гарбінскі БРД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".