Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » МАРЦІНЧЫК Мікалай Міхайлавіч 

МАРЦІНЧЫК Мікалай Міхайлавіч

[3(16).12.1901, в. Кубельнікі Гродзенскага пав., цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. — 23.5.1980, Гродна], дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусі, публіцыст, мемуарыст. У 1927 скончыў Віленскі ун-т. Падчас вучобы быў адным з кіраўнікоў Беларускага студэнцкага саюза. Рэдактар час. «Студэнцкая думка». У 1925 у Гданьску ўдзельнічаў ва ўстаноўчай канферэнцыі па стварэнні БСРГ. З 1925 сакратар, з 1934 нам. старшыні Галоўнай управы ТБШ. З 1927 выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі. Адначасова працаваў урачом у клініцы Віленскага ун-та. У 1927 і 1930 арыштоўваўся польскімі ўладамі; у 1931 высланы ў в. Нараўка Гайнаўскага пав. Беластоцкага ваяв. пад нагляд паліцыі. У 1930-я г. прэсай КП(б)Б і КПЗБ абвінавачваўся ў супрацоўніцтве з польскімі ўладамі, спробах звярнуць ТБШ са шляху нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Паступова адышоў ад грамадскай і паліт. дзейнасці. З 1944 галоўны ўрач інфекцыйнай бальніцы ў Гродне. Арыштаваны органамі МДБ у 1948; 12.3.1949 прыгавораны да 10 гадоў лагераў. Адпраўлены ў Варкуту; быў урачом у лагерным шпіталі. Рэабілітаваны ў 1956. Вярнуўся ў Гродна; працаваў у абл. бальніцы. Напісаў успаміны.

Літ.: ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".