Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » МАРКС Максімілян Восіпавіч 

МАРКС Максімілян Восіпавіч

[7(19).10.1816, Віцебск — 1893, Енісейск], удзельнік рэвалюцыйнага руху, даследчык Сібіры, мемуарыст, метэаролаг. У 1834 скончыў Віцебскую гімназію; вучыўся ў Маскоўскім ун-це. З 1858 працаваў выкладчыкам у Смаленску, пазней у 4-й Маскоўскай гімназіі. У снеж. 1863 арыштаваны за сувязь з паўстанцамі; зняволены да лют. 1864 у Петрапаўлаўскай крэпасці. Выпушчаны пад нагляд паліцыі. Кіраваў адной з падпольных арганізацый у Маскве. Зноў арыштаваны ў 1866 па справе Д.Каракозава, які зрабіў няўдалы замах на Аляксандра ІІ. 24.9.1866 пазбаўлены ўсіх правоў і сасланы ў Сібір. З 1868 жыў у Енісейску. Заснаваў там першую ў Сібіры метэастанцыю. Вымераў глыбіню і шырыню Енісея. Аўтар прац пра клімат Сібіры («Записки Императорской Академии наук», 1887, т. 55), нататак пра К.Касовіча («Русская старина», 1886, т. 52), М.Буташэвіча-Петрашэўскага («Русская старина», 1889, т. 62). Напісаў успаміны пра Віцебск 1820—30-х г. Член Рускага геаграфічнага таварыства. За навуковую дзейнасць у 1878 адзначаны залатым медалём таварыства. З-пад паліцэйскага нагляду вызвалены ў 1880.

Тв.: Записки старика: Витебск с 1821 по 1840 гг. // Віцебскі сшытак. № 1—3, 1995—1997.

Літ.: А.Л. Беларускі гутарнік Піліп Смуры // Гадавік Беларускага навуковага таварыства ў Вільні. Вільня, 1933; Кісялёў Г. Пошукі імя. Мн., 1978. С. 56—60; Зайцаў М., Шчарбакоў С. Гістарычныя замалёўкі віцябчаніна // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1984, № 3; ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".