Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » МАРАКОЎ Леанід Дзмітрыевіч 

МАРАКОЎ Леанід Дзмітрыевіч

[ліп. 1914, Мінск — 14.6.1943, мяст. Васілішкі Лідскага р-на Гродзенскай вобл.], педагог, удзельнік антыкамуністычнага руху. Сярэдні сын Дз.Маракова, брат В. і У. Мараковых. Пасля сканчэння на выдатна сямігодкі (1928), паступіў у МБПТ. Вучыўся разам з С.Астрэйкам, С.Гайкам, Ф.Гінтаўтам, У.Дудзіцкім, М.Кавылём, Л.Калюгам. Пасля адыходу з МБПТ на работу ў газ. «Савецкая Беларусь» (1929) старэйшага брата В.Маракова ўзяў на сябе кіраўніцтва студэнцкім літаратурна-мастацкім час. «Крыніца», лепшым у той час сярод студэнцкіх перыядычных выданняў у краіне. У канцы лют. 1930, калі арыштавалі групу студэнтаў тэхнікума, быў выключаны, але здолеў аднавіцца. Пасля сканчэння МБПТ (1931) накіраваны настаўнікам у Лагойскі р-н. Працаваў метадыстам, загадчыкам навучальнай часткі, дырэктарам школы, раённым школьным інспектарам. Вучыўся завочна ў МВПІ. Пасля арышту бацькі і старэйшага брата (1935) пераследаваўся ўладамі: яго звальнялі з працы, выклікалі на допыты ў НКВД. Каб быць далей ад нагляду органаў, пасяліўся ў Жлобіне. Там працаваў настаўнікам, завочна вучыўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце адразу на двух ф-тах: гістарычным i літаратурным. 22.6.1941 пайшоў на фронт. Удзельнічаў у баях на Украінскім фронце. У 1942 пад Краменчугом трапіў у палон. Пры этапіраванні ў Мінск уцёк. Вярнуўся да бацькоў. Атрымаўшы паруку У.Дудзіцкага, пачаў займацца грамадскай працай. Арганізаваў і кіраваў школай у Козыраве. Удзельнічаў у аднаўленні будынкаў горада (сярод памочнікаў быў Я.Кіпель з сынам В.Кіпелем), узначальваў раённую, потым гарадскую арганізацыю БНС. За нацыяналістычныя погляды звольнены немцамі з пасады і высланы (разам з кіраўніком БНС па Мінскай акрузе Ю.Саковічам і А.Змагаром) на Лідчыну. 13.6.1943 іх расстралялі ў спіну акаўцы. Ю.Саковіч разам з падлеткам, які выпадкова апынуўся каля яго, загінулі на месцы, а М. на наступны дзень памёр у бальніцы. Хутка ix забойцы былі выкрыты. Матэрыялы пра іх перадалі бел. грамадскаму дзеячу І.Кісламу. Праз тыдзень пасля іх атрымання і ён быў застрэлены акаўцамі. 27.6.1943 у Мінску адбылася паніхіда па забітых. Імшу правялі святары М.Лапіцкі, І.Кушнер і Н.Пыск. Пахаваны на праваслаўных могілках у Лідзе. Дакладнае месца пахавання невядома, бо пасля вайны бальшавіцкія ўлады зруйнавалі большасць магіл.

Кр.: НАРБ, Ф.908.

Літ.: С.Хізма [Адамовіч А.] Паніхіда па свежых ахвярах. // Беларуская газэта. 1943. 30 чэрв.; В.В. Чуе Беларусь… Памяці Леаніда Маракова // Беларуская газэта. 1943. 3 ліп.; Другі Усебеларускі кангрэс. Пад рэд. праф. Р.Астроўскага. 1954, с. 6; Лідская акруга падчас нямецкай акупацыі 1941 — 1944 г. // Беларуская думка. 1960. № 1; Малецкі Я. Пад знакам пагоні. Таронта. 1976, с. 59; Ёрш С. Вяртанне БНП. Асобы і дакументы Беларускай Незалежніцкай Партыі. Мн.; Слонім. 1998; Маракоў Л. Валеры Маракоў: Лёс, хроніка, кантэкст. Мн., 1999; Сазанавец Л. Мадонна // Arche. 2000. № 9; Змагар, Алесь. Сцежкі-дарожкі // Arche. 2001. № 2. С. 80—81, 88; Гардзіенка А. Беларуская народная самапомач: ад пачаткаў да рэарганізацыі // Спадчына. 2002. №1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".