Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » МАРАКОЎ Дзмітрый Захаравіч 

МАРАКОЎ Дзмітрый Захаравіч

[21.9.1880, в. Азяроўка Пскоўскай губ., цяпер Пскоўская вобл. — 18.11.1968, Мінск], удзельнік антыкамуністычнага руху, рэлігійны дзеяч. Бацька В., Л. і У. Мараковых. Паводле некаторых звестак, удзельнік руска-японскай вайны 1904—05, I Усебеларускага кангрэса (верагодна, як дэлегат ад бежанцаў або эсэраў). Па звестках С.Шушкевіча і П.Пруднікава, вуліца Вялікаморская, дзе М. паставіў (каля 1906—07) першы дом, спачатку мела назву Марская, а потым, калі яна пашырылася, была перайменавана ў Вялікаморскую. Адзін з арганізатараў (з епіскапам Мінска М.Семянякам і настаяцелямі Козыраўскай царквы У.Бірулям і І.Зенюком (цесцем паэта Я.Бобрыка) рэлігійнай антысавецкай арганізацыі ў мяст. Козырава (1933—35). У канцы сак. 1935 ў арганізацыю пранік правакатар і ў пачатку крас. ўсе яе члены былі арыштаваны. 10.8.1935 М. і іншыя ўдзельнікі арганізацыі прызнаны «судом» вінаватымі ў тым, што: «пачынаючы з 1933 г., пасля прыезду ў Мінск М.Семянякі на пасаду епіскапа, у Козыраўскай царкве пачалі групавацца рэлігійныя, кулацкія і іншыя антысавецкія элементы, якія паставілі сабе за мэту, пад прыкрыццём царквы і выканання рэлігійных абрадаў, настройваць у антысавецкім духу насельніцтва горада і бліжэйшых раёнаў… Толькі пасля арышту гэтай контррэвалюцыйнай групы святароў прыпынілася распаўсюджванне правакацыйных чутак і пачаўся масавы прыліў людзей у калгасы». На працэсе 25 удзельнікаў арганізацыі прысудзілі да розных тэрмінаў зняволення. М. быў асуджаны на 5 гадоў канцлагераў. Пакаранне адбываў у Тайшэтлагу (працаваў на шахце ў Кісялёўску Кемераўскай вобл.). Вызвалены 29.7.1940, але ў сувязі з забаронай уезду ў Беларусь дадому вярнуўся толькі праз 12 гадоў. М. неаднаразова выклікалі ў НКВД-КДБ. Апошні раз дапытвалі ў 1960 (у 80 гадоў!). М. ні разу не атрымаў пенсіі, бо не меў дакументаў (НКВД згубіў іх і асабовую справу), якія б пацвердзілі яго працоўны стаж прыкладна з 1897— 98 г.

Літ.: Шушкевіч С. Вяртанне ў маладосць. Мн., 1968; Маракоў Л. Валеры Маракоў: Лёс, хроніка, кантэкст. Мн., 1999; Маракоў Л. Знявечаныя жыцці // Голас Радзімы. 1999. 15— 22 крас.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".