Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » МАРАКОЎ Валерый Дзмітрыевіч 

МАРАКОЎ Валерый Дзмітрыевіч

[псеўданімы: В.Армак (разам з А.Мардвілкам); В.Армар (з А.Мардвілкам); В.Бор; крыптанімы: С.Ш. і В.М. (з С.Шушкевічам); 14(27).3.1909, мяст. Козырава Мінскага пав., цяпер у межах Мінска — 29.10.1937, Мінск, НКВД], паэт, перакладчык. Старэйшы сын Дз.Маракова, брат Л. і У. Мараковых. У час 1-й сусветнай вайны ў бежанстве ў Мцэнску (Расія) і Ромнах (Украіна). У 1924 скончыў 4-ю Мінскую сямігодку і да канца 1925 працаваў мулярам разам з бацькам. З чэрв. ў друку пачалі з’яўляцца яго першыя вершы («Чырвоная змена», «Малады араты» і інш.). У снеж. па пастанове ЦБ юных піянераў і пры спрыянні А.Якімовіча прызначаны сакратаром рэдакцыі час. «Піянер Беларусі». Належаў да «другога прызыву» (1926) маладнякоўцаў, да якіх яго прывёў І.Барашка. У канцы 1926 пэўны час (па запрашэнні А.Звонака) жыў у Полацку, друкаваўся ў газ. «Чырвоная Полаччына». Першы зборнік вершаў выйшаў у 1926. Другі («Пасля якога яго заўважыў і акрыліў бацькоўскай ласкай Я.Купала». — С.Шушкевіч) — у 1927. У тым самым годзе паступіў у МБПТ, але пасля двух курсаў адкліканы з вучобы і прызначаны загадчыкам літаратурнага аддзела газ. «Савецкая Беларусь», дзе працаваў з перапынкам да канца 1930. М.Гарэцкі ў той час пра М. пісаў: «Маракоў вызначаецца лірычнасцю, эмацыйнай напружанасцю, гучальнасцю сваіх вершаў. У яго шмат пачуцця, ён любіць яскравыя фарбы і гучанне». У 1931 паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне МВПІ (скончыў у 1934). Адначасова працаваў у час. «Чырвоная Беларусь». Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934. У пачатку 1935, спрабуючы пазбегнуць арышту, паехаў у мяст. Чэрнеўка Барысаўскага р-на. 1 сак. вярнуўся дадому. Праз 3 тыдні арыштаваны органамі Дзяржбяспекі. Пасля 3 месяцаў знаходжання ва ўнутранай турме НКВД вызвалены. Паўторна арыштаваны 6.11.1936. Пасля года катаванняў знявечанага М. выязная сесія ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда СССР прыгаварыла да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці. 29.10.1937 разам з 22 іншымі бел. літаратарамі расстраляны. Рэабілітаваны 23.4.1957.

Тв.: На залатым пакосе: Вершы. Мн., 1927; Вяршыні жаданняў. Паэзія. Мн., 1930; Права на зброю: Вершы. Мн., 1933; Лірыка. Мн., 1959; Вяршыні жаданняў: Вершы, паэмы. Мн., 1989.

Літ.: Рагойша В. Сердце, согретое грустью // Вопросы литературы. 1990. № 6; Пруднікаў П. Паэт эмоцый // Маладосць. 1998. № 3; Грахоўскі С. Растоптаныя пялёсткі // Голас Радзімы.. 1998. 7 мая; Звонак А. З успамінаў аб В.Маракове // Першацвет. 1998. № 10-11; Маракоў Л. Валеры Маракоў: Лёс, хроніка, кантэкст. Мн., 1999.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".